чц

6

пт

7

сб

8

ндз

9

пн

10

аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

Месца: Мінск-Арэна

Гульні «Дынама-Мінск»

да 10 снежня

Дзе?

«Мінск-Арэна»

Бліжэйшыя шэсць гульняў запар «зубры» правядуць на родным лёдзе. Сярод супернікаў шмат непасрэдных канкурэнтаў за месца ў плэй-оф: падмаскоўны «Віцязь», рыжскае «Дынама», браціслаўскі «Слован». Да і астатнія госці «Мінск-Арэны» дазваляюць разлічваць на ачкі: ніжнекамскі «Нафтахімік» і ніжэгародскае «Тарпеда» — далёка не гранды КХЛ. Толькі казанскі «Ак Барс» тут вылучаецца.

Квіткі можна набыць у крамах клуба, касах Цікетпро і «Мінск-Арэны», салонах сувязі «Сувязны» і «Еўрасетка», а таксама ў Інтэрнэце:

https://hcdinamo.by/tickets/

Навошта?

Андрэй Сідарэнка, які не так даўно ўзначаліў каманду, паступова перабудоўвае калектыў. Ідзе каласальная праца над тактыкай, фізічнай формай… Так, вынікі пакуль не радуюць, але перамогі — не за гарамі!

Калі?

Гульні з «Нафтахімікам» (4 снежня), «Тарпеда» (6 снежня) і «Віцязем» (10 снежня) пачнуцца а 19:30, але ўжо за дзве гадзіны можна прайсці на арэну. Для ўладальнікаў абанементаў прадугледжаны асобны ўваход. Яны жыўцом убачаць забаўнае «Дынама-шоу», гасцямі якога з’яўляюцца хакеісты і трэнеры «зубраў», вядомыя спецыялісты і эксперты.

Што?

На гульнях «Дынама» заўжды шмат актыўнасцяў.

У фае трыбунаў А і В на другім паверсе знаходзяцца партнёрскія зоны Cabandos, VpLab і Liqui Moly.

На 6-ым паверсе «Мінск-Арэны» (трыбуна А) працуе выдатная зона для маленькіх заўзятараў. Тут ёсць батут, фота на памяць, таемнае тату, аквагрым, творчая і актыўная зоны.

Тым часам дарослыя могуць скарыстацца прапановай рэстарана «Аліварыя», што знаходзіцца па суседстве, на трыбуне D.

Апроч таго, па ўсёй арэне працуюць фудкорты і фотазоны.

Канешне, любы ахвотны можа набыць фірмовую прадукцыю клуба. На зіму ў іх завезлі самы хадавы тавар — цёплыя шапкі і шалікі з новай калекцыі. Кошты на іх будуць вам даспадобы — усё па 20 рублёў!

Шоу перад гульнёй як заўжды будзе яскравым: у аўторак качнуць арэну Litesound, у сераду заспявае жонка абаронцы ХК «Дынама-Мінск» Дзяніса Восіпава Ірына, а ў панядзелак запальваць заўзятараў будуць пастаянныя рэзідэнты гульняў клуба — кавер-бэнд 25-ы Кадр.

А потым?

Незалежна ад выніку, пасля гульні заўзятары накіроўваюцца ў фан-дом «Дынама», што знаходзіцца насупраць, у ГЦ «Арэна-Сіці» на другім паверсе. Тут заўжды свежае піва, смачная ежа і сапраўдная хакейная атмасфера!

Дарэчы, перад гульнёй вас таксама тут чакаюць: з 12:00 да 16:00 фан-дом прапануе абедзенае меню. Цэны вас прыемна здзівяць!

vk.com/dinamo_fanhouse