ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

ндз

25

пн

26

аўт

27

Месца: «Чыжоўка-Арэна», Мінск

Гульні ХК Дынама-Мінск

да 16 лістапада

 «Зубры» перасяляюцца ў Чыжоўку!

Дзе?

Мінск, «Чыжоўка-Арэна»

Некалькі гадоў таму «Дынама» магло ўжо апынуцца на «Чыжоўцы», але ў той раз Лені Кравіц захварэў, канцэрт амерыканца на «Мінск-Арэне» не адбыўся, і «зубры» засталіся ў звыклых геаграфічных каардынатах. Зараз усё іначай: Дзіцячае Еўрабачанне нікуды не перанясуць, таму — нашая хакейная каманда і яе верныя заўзятары адкрыюць для сабе новую арэну! Дарэчы, «Чыжоўка» — вельмі ўтульная і камфартабельная: паглядзіце на ўласныя вочы!

12 лістапада дынамаўцы прымаюць «Трактар», 14 лістапада — «Металург», а 16-га — «Аўтамабіліст».

Квіткі можна набыць у крамах клубу, касах Цікетпро і «Чыжоўка-Арэны», салонах сувязі «Сувязны» і «Еўрасетка», а таксама ў інтэрнеце:

https://hcdinamo.by/tickets/

Навошта?

«Дынама» хварэла ўсю восень, але ў апошні час «зубры» відавочна дэманструюць сімптомы выздараўлення. І серыя з уральскімі суперклубамі павінна стаць лакмусавай паперкай выніковага абуджэння каманды!

Супернікі таксама падахвочваюць да візіту на хакей: «Трактар» — гэта Нік Бэйлен і Пол Шчахура, «Металург» — гэта Мэт Элісан, а «Аўтамабіліст» — гэта 18 перамогаў запар у гэтым сезоне — другі вынік у гісторыі КХЛ (першы належыць СКА — 20 перамогаў запар)!

Калі?

Гульні пачынаюцца а 19:30. Але ёсць сэнс прыйсці на арэну крыху раней (запуск гледачоў — з 17:30), каб паўдзельнічаць у шматлікіх актыўнасцях.

Што?

На паядынках «Дынама» заўжды шмат актыўнасцяў.

На першым паверсе знойдзеце партнерскія зоны брэндаў Cabandos, VPLAB і Liqui Moly.

Фае другога паверха аддадзена нашай вясёлай дзіцячай зоне, дзе апрача «зубраў» забаўляюць самых маленькіх заўзятараў ЮНІСЭФ і Парк 067. Тут можна згуляць у хакей, паскакаць на батуце, зрабіць фота на памяць і таемнае тату, а таксама намаляваць плакат у падтрымку каманды.

Вядома, любы ахвотны можа набыць фірмовую прадукцыю клубу — фан-шоп адчынены ў фае першага паверха. Тут ёсць што набыць: толькі што патрапілі ў продаж цёплыя шапкі і шалікі па 20 рублёў!

Перадматчавае шоу на арэне, як заўжды, упрыгожаць фігурысткі і зорнае неба.