пн

13

аўт

14

ср

15

чц

16

пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

Месца: Музей Янкі Купалы, Вязынка

Кошт: 2.00 - 4.00 BYN

Гуканне вясны ў Вязынцы

24 сакавіка

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы зноў запрашаюць усіх у Вязынку пагукаць вясну разам! Свята адбудзецца 24 сакавіка 2019 г., пачатак — 13:00.

Да таго ж сёлета мы маем яшчэ адную добрую нагоду для свята - СЭТу споўнілася 20 год! З гэтай радасцю мы сустракаем нашую новую вясну і запрашаем усіх далучыцца да святкавання!

 

У праграме мерапрыемства — веснавыя песні на гары і карагоды разам з усімі ўдзельнікамі свята, гульні для моладзі і дзяцей, традыцыйная музыка ад выдатных выканаўцаў, вясёлыя танцы і душэўны кірмаш рамёстваў, выстава, прысвечаная дзейнасці РМГА «СЭТ», фотазона, цікавыя майстар-класы, дэгустацыя традыцыйных страваў і інш. Таксама будзе дзейнічаць традыцыйная кухня, дзе можна будзе набыць рознае смакоцце.

 

У свяце возмуць удзел спеўныя гурты «Горынь», «Dainava», «Guda», «Гаманіна», «Варган», «Рутвіца», «Калыханка», «Явар», «Мярэжа», спявачкі з этнаграфічнага клуба «Кола» і аўтэнтычныя выканаўцы з в. Раеўшчына Маледзечанскага раёна (гурт «Крынічанька»), капэла «На Таку», капэла «Колісьнія», а таксама музыкі Вольга Фёдарава (цымбалы), Антаніна Емяльянчык (скрыпка), Яна Храмцова (бубен), Кастусь Путронак (гармонік), Мікола Кашкан (гармонік), Наста Шпілеўская (акардэон) і ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

 

Для ўваходу на тэрыторыю музея, дзе адбудзецца свята, трэба будзе набыць музейны квіток. Кошт квіткоў - дарослыя — 4 руб., студэнты — 3 руб., дзеці — 2 руб.

 

Сачыце за абвесткамі ў нашых суполках і да сустрэчы на свяце!

vk.com/viasna_2019

facebook.com/events/3832

1