сб

10

ндз

11

пн

12

аўт

13

ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

Месца: Галерэя «Ракурс» (Нацыянальная бібліятэка), Мінск

«Гучныя краявіды»

да 30 верасня

3 верасня 2018 года ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 2-гі паверх) распачне работу фотавыстаўка Анатоля Дрыбаса «Гучныя краявіды».

Шэраг вобразаў, чарга пейзажаў адлюстраваліся ў 60 фотаздымках, 60 мелодый прагучыць на выстаўцы для наведвальнікаў бібліятэкі.

Спяваюць калыханку захады, звіняць промні на лістоце і траве, ветрык шэптам падпявае сабе… Так гучыць наша родная зямля — Беларусь, такая музыка ў яе краявідаў. Выстаўка Анатоля Дрыбаса — гэта своеасаблівы канцэрт выбраных твораў роднай зямлі. Але калі ўглядацца, учытвацца ў захапленні ў работы фотамастака, то можна ўбачыць і зборнік вершаў, санетаў, апавяданняў, альбо і ўвогуле раман яе аўтарства.

Анатоль Дрыбас з фотаапаратам у руках аб'ездзіў усю Радзіму, каб захаваць прыгажосці «зямлі пад белымі крыламі». Яго фатаграфіі ўпрыгожваюць многія тэматычныя альбомы і энцыклапедыі. Сярод іх такія, як «Хатынь», «Ю.М. Пэн», 9 фотаальбомаў, прысвечаных помнікам культуры Беларусі (касцёлы, царквы, манастыры) і фотаальбомы «Барысаў», «Шклоў», «Мінск». Большасць кніг, якія выходзяць у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі», не абыходзяцца без фотаздымкаў Анатоля. За сваю працу ён быў узнагароджаны фатаграфічным Оскарам у намінацыі «Найлепшы фотамастак кнігі». На рахунку аўтара — дзясяткі экспазіцый.

Запрашаем усіх атрымаць асалоду ад прагляду і наведаць галерэю «Ракурс» да 1 лістапада 2018 года. Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена!

Спадзяемся, што выстаўка будзе сапраўдным падарункам і прыемным падарожжам для кожнага гледача.

Тэлефоны для даведак: (+375 17) 293 28 23, 293 27 67.

Час працы:

Панядзелак — пятніца: 10:00 - 21:00,

Субота — нядзеля: 10:00 — 18:00.