аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

пн

29

Месца: Навуковая бібліятэка БНТУ, Мінск

Горад і кнігі — 2019

да 20 красавіка

Сустрэчы з Марыям Петрасян, Наталляй Шчэрбай, майстар-класы ад Канстанціна Мільчына і Антона Ламаева, літаратурныя экскурсіі, квіз з пытаннямі ад беларускіх аўтараў і самі аўтары — у Мінску пройдзе пяты кніжны фестываль «Горад і Кнігі»

Гарадскі кніжны фестываль «Горад і Кнігі» 19-20 красавіка збярэ аматараў кніг і чытання. Усе мерапрыемствы фестывалю пройдуць у Навуковай бібліятэцы БНТУ. Праграма налічвае больш за 150 мерапрыемстваў і актыўнасцяў.

На фестывалі будуць працаваць 7 пляцовак: дзіцячая, маладзёжная, экспертная, пляцоўка гучных чытанняў, а таксама стол майстар-класаў і літаратурных гульняў. Як заўсёды, цэнтрам фестывалю будуць выстава hand-made герояў з сучасных кніг «Усмешлівыя Цуды» і «Ліхтар» — бібліятэка лепшых дзіцячых і падлеткавых кніг года (па версіі экспертаў фестывалю). Упершыню ў нефармальнай абстаноўцы за літаратурнай гарбатай Kali Laska можна будзе задаць пытанні аўтарам і ўзяць аўтографы.

Тэмы 2019 года: Двухмоўныя чытанні / Ілюстрацыя / Чытанні для самых маленькіх / Літкрытыка і блогінг / Літаратурныя экскурсіі.

Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца 19 красавіка а 14:00 у Навуковай бібліятэцы БНТУ (Я. Коласа, 16).

Літаратурныя экскурсіі

Арганізатары фестывалю падрыхтавалі цэлыя 3 літаратурныя падарожжы па Мінску. Першае, для дзяцей, пройдзе 13 красавіка па кнізе «Кот шпроты І Таямніца атракцыёнаў» Ганны Янкута. Затым, 18 мая «Мінск авантурны» — экскурсія па матывах серыі раманаў «Авантуры Пранціша Вырвіча» Людмілы Рублеўскай. У першы фестывальны вечар, 19 красавіка, Ганна Севярынец правядзе экскурсію па матывах сваёй кнігі «Гасцініца Бельгія»

Аўтары, крытыкі і ілюстратары з розных краін свету

У гэтым годзе на сустрэчу з беларускімі кніжнікамі прыедуць госці з Расіі, Украіны, Германіі і Арменіі.

▪ Наталля Шчэрба — украінская пісьменніца ў жанры падлеткавай фантастыкі і фэнтэзі. Аўтар цыклаў «Часазеі», «Лунастры». Кнігі аўтара маюць мноства міжнародных прэмій, былі перакладзены і выдадзены ў Расіі, Украіне, Польшчы, Чэхіі і Славакіі.

▪ Марыям Петрасян — армянская пісьменніца і мастак. Піша на рускай мове. Аўтар культавага рамана «Дом, у якім…» і дзіцячай кнігі «Казка пра сабаку, якая ўмела лётаць». Яе прыезд у Мінск - знакавая падзея ў літаратурных колах.

▪ Брыгіта Шэр — швейцарская пісьменніца і спявачка, якая працуе на памежжы розных відаў мастацтва: літаратуры, музыкі, перформансу. Яе кнігі і дыскі для дзяцей і дарослых адзначаны шэрагам прэмій і ўзнагарод, творы перакладзены на 12 моў свету, зараз і на беларускую.

▪ Аркадзь Курамшын — расійскі вучоны-хімік, навуковы журналіст. Пастаянны аўтар «Элементаў», часопіса «Хімія і жыццё», партала Chemport.ru, намінант 2018 года на прэмію «Асветнік». Яго кнігі: «Жыццё выдатных рэчываў», «Жыццё выдатных прылад» і інш.

▪ Канстанцін Мільчын — расійскі літаратурны крытык, журналіст. Аўтар артыкулаў, рэцэнзій і аглядаў у шматлікіх выданнях, вядучы перадач на радыё і тэлебачанні, галоўны рэдактар ​​выдання «Горкі».

▪ Антон Ламаеў — расійскі мастак-ілюстратар, вядомы сваімі працамі па фантастычных творах, майстар графічнай эквілібрыстыкі, маляўнічай іроніі і пышнага гратэску. Лаўрэат прэміі «Вандроўца».

▪ Ала Бялова — расійскі мастак-ілюстратар, прыдумала і намалявала смешную і правакацыйную дзіцячую кнігу «Усе робяць гэта» — пра тое, што адбываецца з газамі ўнутры кожнага чалавека.

Інтэлектуальныя літаратурныя змаганні

Аматараў інтэлектуальных гульняў чакаюць два літаратурныя квізы ад Bernard Show. Усе пытанні віктарыны прысвечаны кнігам, творам і аўтарам. Частку пытанняў спецыяльна для гікаў падрыхтавалі сучасныя беларускія аўтары. Такога яшчэ не было!

Прафесійныя тэмы

У гэтым годзе на тэрыторыі фестывалю будуць працаваць дзве асаблівыя прафесійныя пляцоўкі: «Ілюстрацыя» і «Літкрытыка і блогінг».

Лекцыю па літаратурнай крытыцы і майстар-клас пра тое, як цікава пісаць пра літаратуру — правядзе расійскі літкрытык Канстанцін Мільчын. Як працаваць у сацыяльных сетках для прасоўвання кніг — майстар-клас для беларускіх кніжных блогераў і прафесіяналаў правядзе Аксана Ванчук, дырэктар камунікацыйнага агенцтва «Clever Communication». Прадстаўнікі беларускіх медыя абмяркуюць запатрабаванасць літаратурнага кантэнту ў СМІ за дыскусійным круглым сталом. Партнёр фестывалю, пляцоўка Ulej, раскажа пра магчымасці выдання кнігі з дапамогай краўдфандынга.

У рамках тэматычнага блока, прысвечанага ілюстрацыі пройдзе прафесійная гутарка з пецярбургскім мастаком-ілюстратарам Антонам Ламаевым. Ала Бялова падзяліцца вопытам работы са складанай тэмай у жанры нон-фікшн. А Надзея Ясмінска раскажа аб механіцы супрацоўніцтва аўтара і ілюстратара.

Уваход вольны!

1