ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

ндз

25

пн

26

аўт

27

Жанр: Камедыя

Месца: Тэатр імя Максіма Горкага, Мінск

Працягласць: 2 гадзіны 30 хвілін

Кошт: 8.00 - 20.00 BYN

«Гарачыя матулі» 14+

да 13 студзеня

Дэвід У.Крыстнер

(Пераклад В.Вэбера)

Анатацыя:

Думаеце, Ваша пажылая мама любіць вязаць шкарпэткі, даглядаць за кветкамі і важдацца з унукамі? Хочаце развеяць яе нуду і адзіноцтва? Беражыцеся — сумаваць не прыйдзецца вам самім! І адзінота ўжо дакладна нікому не пагражае! Таму што сапраўдная жанчына заўсёды застанецца такой! А цяпер уявіце: цешча і свякроў жывуць разам пад адным дахам… Што вы думаеце пра сваю маму? Якой яе бачаць іншыя? І якой яна сама хоча быць?

Амаль рэальная гісторыя пра дарослых дзяцей, іх бацькоў і пра тое, што кожны мае права быць шчаслівым - нават калі яго ўяўленне пра шчасце кагосьці кідае ў шок … Цалкам магчыма, у кім-небудзь з герояў вы пазнаеце саміх сябе!

Ролі выконваюць:

Чэрыл Кэйсі — народная артыстка Беларусі Бэла Масумян

Клод Адамс — народная артыстка Беларусі Вольга Клебановіч

Эбі Адамс, дачка Клод — Вікторыя Кавальчык

Дэн Кэйсі, сын Чэрыл — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Душачкін, Сяргей Савянкоў

Пётр Мэйсан - народны артыст Беларусі Аляксандр Ткачонак

Рас Ніарэ — Валерый Шушкевіч

Стэн Уокер — заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Аляксандр Брухацкі

Шэрыф Харольд — Дзмітрый Мазура