ндз

10

пн

11

аўт

12

ср

13

чц

14

пт

15

сб

16

ндз

17

пн

18

аўт

19

ср

20

чц

21

пт

22

сб

23

Месца: Літаратурны музей Петруся Броўкі, Мінск

Фотавыстава «Punktum»

12 лютага

12 лютага а 18:30 Літаратурны музей Петруся Броўкі і Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашаюць на выніковую выставу выпускнікоў адукацыйнага курса Сяргея Балая і Паўла Волкава «Фотагісторыя па пунктах». 10 лепшых фотагісторый новых беларускіх аўтараў будуць прадстаўлены ў музейнай экспазіцыі. Гэтыя гісторыі пра людзей, пра адзіноту, пра складанасці сталення, пра горад і з’явы.

Ралан Барт у сваім знакамітым эсэ «Camera lucida» выказаў думку аб тым, што лепшае ў фатаграфіі — гэта Punktum (кропка). «Punktum» — тое незаўважнае, што кранае раз і назаўжды. Пачуццё, якое з’явілася пры поглядзе на фотаздымак, і потым не адпускае нас, прымушаючы вяртацца ў думках да ўбачаных, а дакладней адчутых, вобразаў зноў і зноў.

На адкрыцці вы зможаце пазнаёміцца з аўтарамі выставы, задаць пытанні і выказаць свае думкі паводле Punktum 16+. Чакаем Вас!

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.

Уваход вольны!

1