ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

ндз

25

пн

26

аўт

27

Месца: Мастацкая галерэя Міхася Савіцкага , Мінск

Кошт: 1.50 - 3.00 BYN

Фотавыстава «Гунарс Біндэ. Рэтраспектыва »

21 лістапада - 16 снежня

Экспазіцыя прац латвійскага фатографа Гунарса Біндэ адкрыецца 21 лістапада ў Мастацкай галерэі Міхася Савіцкага.

Выстава «Гунарс Біндэ. Рэтраспектыва» арганізавана Латвійскім знешнеэканамічным прадстаўніцтвам у Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Яе мэта — расказаць пра Латвію, як пра краіну культурнага турызму, і пазнаёміць мінчукоў з творчасцю аднаго з найбольш выдатных дзеячаў мастацтва.

Экспазіцыя аб'ядноўвае больш за 80 работ класіка сусветнай фатаграфіі з розных калекцый: нацюрморты, пейзажы, рэпартажныя здымкі, чорна-белыя партрэты. У аб'ектыве фатографа пабывалі многія значныя дзеячы мастацтва: французскі акцёр-мім Марсэль Марсо, кампазітар Райманд Паўлс, дырыжор Леонідс Вігнер. Самай вядомай працай Біндэ стаў партрэт рэжысёра Эдуарда Смільгіса. За гэты здымак ён атрымаў асобную ўзнагароду на фотавыставе ў Аргентыне ў 1966 годзе. Асаблівую ўвагу маэстра надаваў здымкам аголенай натуры, імкнучыся адлюстраваць прыгажосць ліній і формаў кожнай сваёй мадэлі.

Работы Біндэ былі апублікаваныя ў шматлікіх замежных часопісах, а сам фатограф браў удзел у міжнародных выставах. Менавіта ён стварыў фотафільмы «Алё, Масква», «Сваімі рукамі», «Салют», а таксама браў удзел у стварэнні дакументальных фільмаў і дэкарацый для тэатральных пастановак. Фатограф мае ганаровае званне Выбітны мастак Міжнароднай федэрацыі фатаграфічнага мастацтва.

Выстава «Гунарс Біндэ. Рэтраспектыва» працягнецца да 16 снежня. Каб наведаць экспазіцыю, трэба набыць уваходны квіток у Мастацкую галерэю Міхася Савіцкага.

21 лістапада Мастацкая галерэя Міхася Савіцкага серада - нядзеля: 11:00 - 18:30