аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

пн

29

Месца: Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Мінск

Фінал фотапраекта «Я сэрцам бачу»

26 сакавіка

26 сакавіка а 16:00 у Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца заключны этап фотапраекта «Я сэрцам бачу».

Мерапрыемства пройдзе ў рамках праекта «Малая радзіма — аповесць часоў», прысвечанага Году малой радзімы.

Тэлеканал «Беларусь 24» сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў маштабным фотапраекце «Я сэрцам бачу» аб’ядналі работы фатографаў з розным бачаннем і ўспрыманнем нашай краіны. Іх творы экспанаваліся ў «алмазе ведаў» у некалькі этапаў. Гледачы маглі прагаласаваць за ўпадабаныя здымкі таленавітых пачаткоўцаў і прафесійных фатографаў, работы якіх адзначаны National Geographic, The Daily Telegraph і 35 Аwards.

У фінале будуць падведзены вынікі фотапраекта і аб’яўлены пераможцы галасавання гледачоў. 

Госці змогуць пазнаёміцца з выстаўкай работ 14 фотамастакоў — удзельнікаў мінулых этапаў. Праз свае здымкі кожны з іх апісаў падзеі і перадаў эмоцыі, якія часам складана выказаць словамі.

Мерапрыемства пачнецца а 16:00 у галерэі «Атрыум» (3-ці паверх).

Уваход на мерапрыемства — вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуска сацыякультурнага цэнтра).

Наведаць выстаўку можна да 30 красавіка 2019 г. у галерэі «Атрыум» (3-ці паверх). 

Дата заканчэння работы экспазіцыі можа быць зменена. 

Уваход па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37

Е-mail: pr@nlb.by

Уваход вольны!

1