ндз

10

пн

11

аўт

12

ср

13

чц

14

пт

15

сб

16

ндз

17

пн

18

аўт

19

ср

20

чц

21

пт

22

сб

23

Месца: Мінск, у розных месцах

Фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова

да 17 лютага

Праграма 8-га Міжнароднага паэтычнага фестывалю 

памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце»

 

14 лютага (чц)

Пралог: 18:00

Аўтарскі вечар паэта Ігара Шклярэўскага. Прэзентацыя новай кнігі «Ожерелье сушеных грибов» (серыя «Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў»).

Лакацыя: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча, 7а).

 

15 лютага (пт)

 І дзень: Урачыстае адкрыццё фестывалю: 18:00-22:00

Лакацыя: канферэнц-зала рэстарацыі «7 Неба» гатэля «Мінск» (праспект Незалежнасці, 11 корп. 2, 6 паверх)

  • Урачыстае адкрыццё фестывалю. Выступы арганізатараў.

  • Цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова

  • Цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў»

  • Выступы лаўрэатаў літаратуных прэмій за 2018 год і чытанні пачэсных гасьцей фестывалю:

Алесь Разанаў (Прэмія Наталлі Арсенневай)

Вера Бурлак (прэмія Карласа Шэрмана)

Альгерд Бахарэвіч (прэмія «Кніга году»)

Уладзімір Някляеў (прэмія Францішка Аляхновіча)

Новыя лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»

Паўло Карабчук (Украіна)

Міраслаў Лаюк (Украіна)

Іда Ліндэ (Швецыя)

Міра Лукша (Падляшша)

Алена Сцепаненка (Украіна)

Ігар Шклярэўскі (РФ)

Бенедыктас Янушавічус (Літва)

17:30: «Дзеці чытаюць сваё» (сумесна з Літаратурным музеем Петруся Броўкі і праектам «Чытаем сваё. Класіка»)

Лакацыя: Літаратурны музей Петруся Броўкі. Вул. Карла Маркса, 30.

Пачатак а 17:30. Мадэратарка — Ганна Севярынец.

19:00: Круглы стол «Стральцоў і беларускае мысленне» (арганізатар — Беларускі Калегіюм) 

Кнігарня ЛогвінаЎ (праспект Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-й.

16 лютага (сб)

ІІ дзень у «Грай»: 15:00 — 23:00

Лакацыя: клуб «Грай» (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33)

  • «Менская школа паэзіі»

  • Прэзентацыя новых паэтычных кніг

  • Перакладчыцкі слэм

  • «Ноч Паэзіі» і «Моладзевая сцэна»

 

Музычныя выступы Алеся Камоцкага і Юрася Ускова.

15:00. Сустрэча з пісьменніцай Ідай Ліндэ (Швецыя). Гутарка пра літаратуру і аўтограф-сесія.

З удзелам перакладчыцы Наталлі Паваляевай.

Лакацыя: кнігарня «Логвінаў» (праспект Незалежнасці, 37а). Пачатак а 15-й.

17 лютага (ндз.)

Эпігог

Фэст аднаго верша «Каханне. Зіма». Фінальная вечарына і вызначэнне пераможцаў. Прыём заявак да 5 лютага. Умовы ўдзелу тут.

Паўдзельнічаць у чытацкім галасаванні можна па спасылцы: Фэст Аднаго Верша.

Лакацыя: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а). 

Пачатак: 15:00.

Мадэратар — Георгій Барташ

Уваход на ўсе імпрэзы фестывалю — вольны!

ПАДЗЕЯ Ў FACEBOOK

Уваход вольны!

16 лютага Кафэ «Грай» 15:00 - 23:00 Уваход вольны!
17 лютага Літаратурны музей Максіма Багдановіча 15:00 Уваход вольны!
1