аўт

19

ср

20

чц

21

пт

22

сб

23

ндз

24

пн

25

аўт

26

ср

27

чц

28

пт

29

сб

30

ндз

31

пн

1

Месца: Цэнтр гарадскога жыцця, Гродна

Фэст «Прадмова»

16 сакавіка

16 сакавіка (субота) у Цэнтры гарадскога жыцця Гродна адбудзецца фэст інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Цягам суботы, пачынаючы ад 11:00 выступяць:

- мастак Павел Татарнікаў і культуролаг Максім Жбанкоў,

- філосафы Вольга Шпарага і Валянцін Акудовіч,

- літаратары Уладзімір Арлоў, Ганна Янкута і Андрэй Хадановіч,

- гісторыкі Алесь Пашкевіч, Алесь Белы і Антон Рудак,

- а таксама паэткі і паэты Ганна Комар, Хрысціна Бандурына, Антон Саладоўнікаў, Іаанна Владыка, Таццяна Нядбай.

Вядома ж, далучацца і гарадзенскія аўтары, а напрыканцы ўсіх ахіне сюррэальная музыка.K

Выдаўцы Галіяф Гандляровіч, Выдавецтва «Янушкевіч», Spadar Arche, Роман Цимберов і сталічная кнігарня Акадэмічная Кніга разгарнуць на фэсце кніжны кірмаш, так што гэта добрая магчымасць набыць беларускія навінкі і бестсэлеры.

Ад дзіцячых чытанак да філасофскіх лекцый — сваю інтэлектуальную кнігу знойдзе кожны!

Глядзіце праграму і абірайце, што вам па душы:

11:00 Дзіцячая праграма праекту ЗаЧтение (для дзяцей ад 4 да 7 гадоў): гучна чытаем любімыя кніжкі («Дабранач, Караліна» Якаба Хайна, «Дыктарар» Ульфа Старка ды іншыя)

12:10 Прэзентацыя самай тытулаванай кнігі казак «Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка» з удзелам мастака Паўла Татарнікава Pavel Tatarnikov

12:30 »Прыватная гісторыя кнігі»: аўтарка «Ката Шпрота» Ганна Янкута пра таямніцы стварэння выданняў (+аўтограф-сесія)

13:10 «Супольнасці XXI стагоддзя»: лекцыя філосафкі Вольгі Шпарагі Olga Shparaga і прэзентацыя яе кнігі «Супольнасць пасля Халакосту» (+аўтограф-сесія)

14:00 «Белкульт і як з гэтым жыць»: інтэлектуальны стэнд-ап культуролага Максіма Жбанкова

14:40 «Філосаф думае Беларусь»: размова з Валянцінам Акудовічам Валянцін Акудовіч

15:20 «Гісторыя — папулярная або «навуковая»?» — дыскусія гісторыкаў Алеся Краўцэвіча, Алеся Пашкевіча, Алеся Белага, Антона Рудака ды іншых.

16:50 Андрэй Кірэй: акустыка

17:20 «Танцы над горадам» з пісьменнікам Уладзімірам Арловым (у 16:40 - аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава)

18:00 Андрэй Хадановіч з вершамі і перакладамі

18:40 Паэтычны мікрафон: Ганна Комар, Хрысціна Бандурына, Антон Саладоўнікаў, Даша БялькевічІаанна Владыка, Антон Рудак, Таццяна Нядбай ды іншыя.

20:00 Музычны сэт K - tochka K

20:40 Закрыццё фэста

Уваход на ўсе мерапрыемствы Фэсту - вольны.

1