аўт

19

ср

20

чц

21

пт

22

сб

23

ндз

24

пн

25

аўт

26

ср

27

чц

28

пт

29

сб

30

ндз

31

пн

1

Жанр: Эстраднае шоу

Месца: Маладзёжны тэатр эстрады, Мінск

Кошт: 13.00 - 16.00 BYN

Эстраднае шоу «Мікітаў лапаць - руками не лапать!» 16+

да 15 мая

На сцэне тэатра эстрады ставяць эстраднае шоу па матывах п'есы М.Чарота. На гэты раз Маладзёжны тэатр эстрады вырашыў звярнуцца да беларускага аўтара, аднак, ад арыгінальнага твора пра вясковае жыццё і любоў засталася толькі фабула, усё іншае пастаноўшчыкі перарабілі на свой лад — атрымаўся лёгкі і забіяцкі беларускі вадэвіль.

Мікіта закаханы ў вясковую прыгажуню Зоську, Зоська любіць Сапку, а маці Зоські і Сапка ніяк не могуць паладзіць паміж сабой. І тут на дапамогу прыходзіць той самы «Мікітаў лапаць». А вакол літаратурнай гісторыі разгортваецца сапраўднае шоу — з песнямі і танцамі, з жартамі і развесёлым цыганскім посвістам.

Спектакль ідзе не на чыстай мове, а на руска-беларускай «трасянцы», што ўзмацняе камічны эфект. Героі пастаянна жартуюць адзін з аднаго, а калі словы губляюць дзейсную сілу, пераходзяць да запальных песень. На эстрадным шоу «Мікітаў лапаць — рукамі не лапать!» дакладна не абыдзецца без сапраўднага беларускага гумару, характэрных персанажаў, і, вядома, вясёлай музыкі ў выкананні артыстаў тэатра эстрады, вядомых беларускіх зорак.

Ролі выконваюць: Марыя Сцепушчонак, Ілля Слыш, Марыя Траццякова, Вольга Осіпава, Андрэй Баравы, Уладзімір Нікалаеў, комік-шоу-група «Доктар Ю.М.О.Р.» У праграме: Вікторыя Алешка, шоу «Алюр», Інга Кісялёва, балет «Fusion».

1