пн

15

аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

Месца: Cotton Hall, Мінск

Экамаркет «Пастарнак»

17 лютага

17 лютага ў Мінску Пастарнак зноў аб'яднае прыхільнікаў здаровага ладу жыцця і тых, хто неабыякавы да будучыні планеты ў адным месцы.

У зімовы перыяд неабходна папоўніць дэфіцыт карысных рэчываў у арганізме і зарадзіцца пазітыўнымі эмоцыямі. Лепшы варыянт — атрымліваць вітаміны з натуральных прадуктаў і правесці дзень у прыемнай кампаніі аднадумцаў.

Гасцей чакаюць:

• маркет здаровых прадуктаў;

• пазнавальныя эка-лекцыі;

• дзіцячая зона;

• кулінарныя майстар-класы.

• фудкорт з 9 устаноў 100% веган

Маркет

Маркет з клопатам аб вашым здароўі збярэ ў сабе натуральныя прадукты харчавання, суперфуды, касметыку і іншыя эка-тавары.

Вега фудкорт

Мы ведаем, што вы любіце! Смачную ежу і сустрэчы з сябрамі! У гэты раз мы пастараліся і выканаем вашыя жаданні! Зона фудкортаў будзе складацца з 9 эка-бараў з смачнай разнастайнай ежай і напоямі. Гарачая, свежая смачная ежа, плоў, супчык, ролы, смачная кава, марозіва, напоі, дэсерты - 100% веган.

Экалогія і пластык

У гэтым годзе мы вырашылі надаць увагу тэме адходаў і спажывання. На мерапрыемстве вы зможаце пачуць некалькі лекцый і лайфхакаў пра тое, як жыць экалагічна і пазбавіцца ад пластыку, зможаце ўзяць удзел у спецыяльных акцыях і інтэрактывах, пазнаёміцеся з эка-дызайнерамі і даведаецеся шмат новага.

На мерапрыемстве таксама будуць дзейнічаць правілы экалагічнасці. Кожнаму госцю рэкамендуецца прыйсці са сваім кубкам або кантэйнерам, бо на фудкорце будзе дзейнічаць правіла My cup, please. Калі ўсё ж вы забыліся на свой кубак, то вы зможаце ўзяць яго ў арэнду на ўваходзе мерапрыемства за 5р. Сыходзячы з фэста, вы зможаце вярнуць кубак і забраць свае грошы, ці пакінуць кубак сабе!

Таксама арганізатары фестывалю адмовіліся ад трубачак, вінілавых налепак і пластыкавых талерак. Сумесна з партнёрамі на мерапрыемстве будзе ажыццяўляцца раздзельны збор смецця.

Спікеры

Абмеркаваць актуальныя пытанні экалогіі і ўзяць некалькі саветаў як зрабіць свет вакол чысцей і святлей можна на сцэне фестывалю. Спікерамі фестывалю выступяць эксперты з Беларусі і СНД: арганізатары розных экалагічных ініцыятыў, кухары, эка-дызайнеры, блогеры, эксперты па здароўі і прыгажосці.

Дзеці

Спецыяльна для бацькоў і дзяцей будзе арганізаваная дзіцячая зона з майстар-класамі.

Праграма

Увесь дзень на сцэне рэстарана будуць праходзіць майстар-класы, якія вы зможаце ўбачыць на двух вялікіх экранах, а вечарам гасцей чакае канцэрт і кінапаказ, прысвечаны Дню закаханых.

Творчасць

Калі хочаце па-сапраўднаму расслабіцца, ачысціць мозг і класна правесці дзень, вы зможаце адчуць сябе дызайнерам, мастаком або скульптарам.

Здароўе і прыгажосць

Вы зможаце даведацца шмат пра медытацыю і чайныя цырымоніі, прайсці сеанс масажу, атрымаць кансультацыю ароматэрапеўта, спецыялістаў па ёзе і многае іншае.

На Пастарнаку таксама будзе працаваць праект «Усе свае» ад «Прыгожае мыла». Сутнасць праекта заключаецца ў бескампраміснай веры ў людзей і ўсвядомленае сучаснае грамадства. Стэнд працуе без прадаўца і ўсё, што прадстаўлена на ім, чалавек самастойна бярэ, грошы за прадукт кладзе ў скрынку, адкуль таксама можа забраць сабе рэшту. Калі грошай трохі не хапае, нічога страшнага! Усе свае!

Сачыць за навінамі экалагічнага свята можна на сайце праекта «Пастарнак», а таксама на старонцы Facebook, Instagram і Vkontakte. Падпісвайся і сачы за тым, што будзе на «Пастарнаку».

*УСЕ ТАВАРЫ ПРАХОДЗЯЦЬ НАШ СТРОГІ ЭКАЛАГІЧНЫ РЭГЛАМЕНТ АДПАВЕДНАСЦІ.

100% эка, 100% crueltyfree, 100% healthy.

Дата: 17 лютага

Час: з 12:00 да 20:00

Месца: рэстаран Cotton Hall (вул. Старажоўская, 15а ля падножжа гасцініцы «Беларусь»)

Уваход вольны!

1