ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

аўт

25

ср

26

чц

27

пт

28

сб

29

Месца: Тэатр імя Янкі Купалы, Мінск

Кошт: 12.00 - 22.00 BYN

«Дзве душы»

да 11 кастрычніка

Упершыню на беларускай сцэне — спектакль паводле аповесці «Дзве душы» айчыннага класіка, пачынальніка беларускай філасофскай прозы Максіма Гарэцкага. На фоне знакавых гістарычных падзеяў у часе пасля Першай сусветнай вайны пераплятаюцца лёсы розных людзей, якія апынуліся ў гушчы рэвалюцыйнай «куламесы» — падмененых у дзяцінстве панскага і сялянскага сыноў, палітычных прайдзісветаў, адраджэнцаў. Дзве душы - гісторыя ўнутранай супярэчнасці беларускага інтэлігента Ігната Абдзіраловіча, які здольны рэфлексаваць над часам і сабой у складаным свеце, шукаць «яснасць у паглядах на спрадвечна няяснае» , што непазбежна робіць яго староннім і безабаронным у сваім асяроддзі.

КУПІЦЬ КВІТОК