аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

Месца: Верхні горад, Мінск

Дзень Швецыі — 1 чэрвеня ў Мінску

01 чэрвеня

1 чэрвеня 2019 года ў Верхнім горадзе каля Ратушы пройдзе Дзень Швецыі, арганізаваны Пасольстам Швецыі супольна з Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і пры ўдзеле інфапартала пра Швецыю ru.sweden.se. Генеральныя спонсары свята — ЕТС-Бел і Scania.

Хэдлайнерам свята стане шведская музычная зорка, перможца «Еўрабачання 2012» Ларын (Loreen), якая выступіць у вечаровай праграме. Падарункам для гасцей Дня Швецыі будзе таксама канцэрт вядомага беларускага гурта J:Морс.

Падчас Дня Швецыі для ўсіх зацікаўленых будзе арганізаваны конкурс «На Дзень Швецыі надзень Швецыю». За галоўны прыз паспаборнічаюць госці свята, якія прыйдуць у шведскіх касцюмах або ў шведскіх колерах і выкладуць свае фота ў Facebook, Вконтакте і/або Instagram пад хэштэгам #надзеньШвецыю. Пераможцы конкурса будуць запрошаныя ў госці да Пасла Швецыі.

Праграма мерапрыемства:

Галоўная сцэна

Дзённая праграма

13.00 — 13.35 Адкрыццё Дня Швецыі ў Мінску. Вітальнае слова Пасла Швецыі Крысціны Юханесан. Сумесны выступ хору «Svart på Vitt« (Швецыя) і ансамбля салістаў «Вытокі» (Беларусь)

13.40 — 13.55 Падвядзенне вынікаў відэаконкурсу ў Instagram #Швецыяпобач

14.00 — 14.15 Інтэрактыўная віктарына «Швецыя разнастайная»

14.15 — 14.30 Выступ бальнічных клоўнаў (Стакгольм — Мінск)

14.30 — 17.00 Блок афіцыйнага сайта пра Швецыю на рускай мове ru.sweden.se:

вітальнае слова кіраўніка сайта; прэзентацыя фільма «Палёт над Стакгольмам»; расказ журналістаў tut.by пра работу над «Шведскімі хронікамі»; выступ экспертаў па шведскай кухні з дэгустацыяй; конкурсы. Напрыканцы блока — канцэрт Енса Лексана

17.00 — 17.50 Канцэрт кавер-бэнда Пятра Клюева

Вечаровая праграма

20.30— 21.30 Канцэрт гурта J:Морс

22.00 — 23.00 Канцэрт перможцы Еўрабачання-2012 шведскай спявачкі Loreen

І гэта далёка не поўны спіс актыўнасцей. Падрабязней пра тое, што падрыхтавалі арганізатары, можна пачытаць тут.

Уваход вольны!

1