ндз

10

пн

11

аўт

12

ср

13

чц

14

пт

15

сб

16

ндз

17

пн

18

аўт

19

ср

20

чц

21

пт

22

сб

23

Месца: Кафэ «Грай», Мінск

Дзень роднай мовы ў Мінску

21 лютага

21 лютага «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампаніі «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр, Белсат і SAY.BY запрашаюць у кавярню «Грай» адзначыць Дзень роднай мовы #беларускамоўны

Падчас свята выступяць беларускія паэты і музыкі, сярод якіх гурт Akute, Uzari, рэпер Angst, Усевалад Сцебурака, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч, Стась Карпаў. Культурніцкая праграма будзе жывой і насычанай, а кожны ахвотны зможа ўзяць удзел у шоу «Самшазам» (аналаг гульні «Угадай мелодыю»). Таксама на другім паверсе прасторы «Грай» будуць дзейнічаць пляцоўкі настольных гульняў, дзіцячых забаў і невялічкі кірмаш.

Адмыслова да Дня роднай мовы каманда SAY.BY прэзентуе новую версію мабільнага дадатку для размоваў па-беларуску ў сферы абслугоўвання і штодзённым жыцці. Госці свята змогуць узяць удзел у квэстах з ужываннем дадатку, а самыя актыўныя — атрымаюць цікавыя прызы і падарункі.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень ва ўніверсітэтах і клубах Беларусі праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі, прысвечаныя беларускай мове.

Мы хочам паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але і натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы.

Уваход вольны, але варта зарэгістравацца:

goo.gl/forms/f9P8dw

Інфалінія: +375 25 996 93 76 

Кафэ «Грай», вул. Інтэрнацыянальная, 33

Пачатак а 18:00.

Уваход вольны!

21 лютага Кафэ «Грай» 18:00 Уваход вольны!
1