ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

аўт

25

ср

26

чц

27

пт

28

сб

29

Месца: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Мінск

Працягласць: 1 гадзіна 30 хвілін

Кошт: 10.00 - 11.00 BYN

«Дзед»

24 верасня

Ветэранам Вялікай вайны прысвячаецца…

Што такое вайна? Для кагосьці вайна – гэта слёзы і жах стратаў, для кагосьці – не больш чым камп’ютарная «стралялка»… Хтосьці з жахам успамінае свіст куль падчас бою, а хтосьці з энтузіазмам «крышыць» віртуальнага ворага, перажоўваючы хот-дог. Пры гэтым другія з’яўляюцца ўнукамі першых… Як і калі пралягла прорва паміж імі? І ці існуе гэта прорва ўвогуле? На гэтыя і іншыя пытанні мы паспрабавалі адказаць у спектаклі «Дзед», галоўным героем якога з’яўляецца ветэран Вялікай Айчыннай вайны.

Усе мы – патэнцыяльныя воіны і, гіпатэтычна, гатовыя абараніць сваю Радзіму. А ці гатовыя мы быць справядлівымі ў адносінах да сябе і блізкіх сёння? Ці здольныя на подзвігі і ахвяры ў імя іншых «тут і цяпер»? Ці зможам абараніць ад абыякавасці тых людзей, якія захавалі нашу Радзіму ад фашызму і перамаглі яго 70 гадоў назад?..

Спектакль «Дзед» – гэта наша эмацыянальная спроба разабрацца ў маральных і духоўных праблемах сучасных рэалій, жаданне адказаць на этычныя пытанні, адназначных адказаў на якія – няма.

А яшчэ, мы жадаем, каб наш глядач выразна і ясна разумеў, што для ўсяго свету азначае Вялікая Перамога, і быў у стане адрозніць праўду ад хлусні ў сучасным хаосе гістарычных розначытанняў.

КУПІЦЬ КВІТОК