ндз

10

пн

11

аўт

12

ср

13

чц

14

пт

15

сб

16

ндз

17

пн

18

аўт

19

ср

20

чц

21

пт

22

сб

23

Месца: Літаратурны музей Петруся Броўкі, Мінск

«Дзеці чытаюць сваё»

15 лютага

Мы прызвычаіліся чытаць усё для дзяцей, а што будзе, калі дзеці самі выберуць і прачытаюць з нашай класікі тое, што ім падабаецца? Атрымаецца імпрэза «Дзеці чытаюць сваё», якую ладзіць Літаратурны музей Петруся Броўкі разам з праектам «Чытаем сваё. Класіка» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў у межах міжнароднага паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце» імя М.Стральцова.

Гэта ўнікальны шанец паслухаць вершы ў выкананні самых маленькіх аматараў паэзіі. Кожнага з выступоўцаў Саюз беларускіх пісьменнікаў парадуе падарункамі. Запрошаныя госці: Анхела Эспіноса — беларуская паэтэса іспанскага паходжання, даследчыца-славістка; Вера Жыбуль — паэтка, перакладчыца.

 

Дата правядзення: 15 лютага, 17:00.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.

Уваход вольны!

1