пн

13

аўт

14

ср

15

чц

16

пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

Месца: Канцэртная зала «Верхні горад», Мінск

Кошт: 8.50 - 17.50 BYN

«Джаз для дзяцей. Па краінах і кантынентах»

19 мая

19 мая 2019 г. мы запрашаем вас у падарожжа. У гэты дзень мы прадставім вашай увазе праграму «Джаз для дзяцей. Па краінах і кантынентах». Для яе мы абралі 12 самых яркіх музычных тэм з розных рэгіёнаў свету. На канцэрце яны прагучаць у нашай аўтарскай джазавай аранжыроўцы. А яшчэ, мы выбралі 12 самых вядомых кніг, напісаных у тых краінах, у якіх стваралася гэтая музыка. Пра кожны музычны твор і кнігу мы раскажам вам цікавыя, але не вельмі вядомыя факты. Будзе пазнавальна, музычна і літаратурна! А яшчэ мы, як заўсёды, будзем казаць пра літаратуру, пра тыя творы, па якіх была напісана гэтая музыка. Будзе выдатна! Прыходзьце. Узрост дзяцей: 0+

«Джаз для дзяцей» — гэта штомесячныя аўтарскія джазавыя канцэрты для дзяцей і іх бацькоў у самым цэнтры Мінска на сцэне канцэртнай залы «Верхні горад»; кожны канцэрт у межах праекта «Джаз для дзяцей» — гэта тэматычная праграма, складзеная з сусветна вядомых класічных і джазавых твораў у аўтарскіх аранжыроўках, зробленых спецыяльна для маленькіх слухачоў адным з самых вядомых прафесійных джазавых калектываў Беларусі — VIP Jazz Андрэя Славінскага. У кожнага такога канцэрта ёсць тэма, узятая з дзіцячай літаратуры, мы расказваем пра кнігі з дапамогай музыкі. Kid friendly-атмасфера — мы рады бачыць у сябе на канцэртах слухачоў любога ўзросту, квіткі можна набыць ва ўсіх касавых аператараў Мінска і непасрэдна ў арганізатараў.

КВІТКІ
1