аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

пн

29

Месца: Crowne Plaza, Мінск

Дыскусія: «Зʼехаць нельга застацца. Дзе паставім коску?»

28 сакавіка

Агенцтва «Тваё заўтра» запрашае вас на дыскусію: «З’ехаць нельга застацца. Дзе паставім коску?» якая адбудзецца 28 сакавіка а 19:00 у гатэлі Crowne Plaza Minsk.

Здраднікі і згубленыя розумы ці адзіная надзея паспяховай будучыні Беларусі: як ставіцца да суайчыннікаў, якія з'ехалі на вучобу за мяжу?

Пакінуць усе праблемы дома і шукаць шчасця ў іншай краіне — альбо спрабаваць дамагчыся поспеху на радзіме? Гэта пытанне актуальнае і для тых, хто толькі абірае месца навучання, і для ўчорашніх выпускнікоў універсітэтаў. Якія магчымасці чакаюць беларусаў з замежнымі дыпломамі дома і ў Еўропе? І ці рэалістычна для Беларусі сёння цыркуляцыя розумаў?

Абмяркуем гэтыя пытанні разам з:

  • Арцёмам Шрайбманам - палітычным аглядальнікам TUT.BY.

  • Іванам Шыла - саўладальнікам кампаніі «Чысты кіт».

  • Франакам Вячорка - крэатыўным дырэктарам беларускай службы «Радыё Свабода», кансультантам Агенцтва ЗША па глабальных медыях.

  • Андрэем Дынько - шэф-рэдактарам партала «Наша Ніва», рэдактарам часопіса «Наша гісторыя».

Мадэратар — Вадзім Мажэйка, аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў (BISS).

1