пн

14

аўт

15

ср

16

чц

17

пт

18

сб

19

ндз

20

пн

21

аўт

22

ср

23

чц

24

пт

25

сб

26

ндз

27

Месца: Галерэя TUT.BY, Мінск

Дыскусія «Ці актуальна сёння філасофія як этычнае і палітычнае выказванне?»

11 студзеня

Адкрыты Філасофскі Факультэт (АФФ) з Санкт-Пецярбурга сумесна з ECLAB і Беларускай Філасофскай Прасторай праводзяць публічную дыскусію на тэму:

Ці актуальна сёння філасофія як этычнае і палітычнае выказванне?

Сфера палітычнага ў сучаснасці прадстаўляе сабой праблему. З аднаго боку, практычна любое выказванне можа быць успрынята з палітычным падтэкстам. У такім выпадку правамернае пытанне: ці існуюць не палітычныя выказванні і ці мае сэнс у такім выпадку сама характарыстыка «палітычнае»?

З іншага боку, канстатуецца крызіс палітыкі ў цэлым і палітычных інстытутаў у прыватнасці, што распаўсюджваецца як на палітычныя партыі і дзяржаўнае кіраванне, так і на грамадзянскую супольнасць. Адсюль пытанне: як сёння магчыма палітычнае наогул?

Філасофская праца з палітычным будуецца вакол паняцця «дзеянне», што выяўляе агульны выток палітыкі з этыкай. Ці захоўваецца гэтае сваяцтва ў сучаснасці? І ў чым адрозненне палітычнага і этычнага дзеяння? Хто той, тая ці тыя, каго мы апісваем як дзеючых? Ці не занадта мы залежым пры іх разглядзе ад звычкі, устаноўкі і ці не варта перагледзець паняцце дзеяння? Нарэшце, ці здольная філасофія адказваць на этычныя і палітычныя выклікі сучаснасці?

Мерапрыемства ў Facebook

Уваход вольны!

1