аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

пн

29

Месца: Палац культуры МАЗ, Мінск

Кошт: 43.00 - 83.00 BYN

Дылан Моран

15 красавіка

Упершыню ў Беларусі! Сусветная легенда жанру Stand-Up Comedy!

15 красавіка ў межах свайго еўрапейскага турнэ Дылан Моран выступіць у Мінску!

Dr Cosmos убачаць у 42 гарадах у Вялікабрытаніі, а таксама на сцэнах 32 гарадоў па ўсім свеце. Як заўсёды, Моран прапануе публіцы свой унікальны погляд на зразумелыя любому чалавеку рэчы, такія як каханне, палітыка, пакуты і наогул усё з чым кожны з нас сутыкаецца ў паўсядзённым жыцці. Ва ўсім свеце няма другога такога коміка як Дылан Моран, які б разбіраўся ў гэтых пытаннях лепш, дзякуючы чаму Марана і называюць лепшым комікам свайго пакалення!

Дылан Моран — комік, акцёр і пісьменнік, які стаў самым маладым уладальнікам прэміі Perrier у 1996 годзе на сусветна-вядомым камедзі-фэсце Edinburgh Fringe. На гэтым ён не спыніўся і накіраваў свой погляд на кінематограф, спачатку стаўшы зоркай серыяла Black Books, за які, дарэчы, атрымаў дзве прэміі BAFTA. А потым дабраўся і да вялікага экрана, прыняўшы ўдзел у такіх карцінах як Notting Hill, Calvary, Shaun of the Dead і Run Fatboy Run.

Са сваімі выступленнямі Моран аб'ездзіў увесь свет. У межах апошняга турнэ «Off the Hook» ён даў 149 канцэртаў. Выступаў у Расіі, Украіне, Казахстане і краінах Балтыі. Прыйшоў час Мінску далучыцца да легенды!

Канцэрт на англійскай мове.

КВІТКІ
1