ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

ндз

25

пн

26

аўт

27

Месца: «Корпус», Мінск

Кошт: 10.00 - 15.00 BYN

«Дыяфільм live» — вечары паказаў дыяфільмаў — 22 лістапада ў «Корпусе»

22 лістапада

22 лістапада а 19:00 паказ дыяфільмаў для дарослых (16+) «Казкі ў фармаце 18х24» у Культурным цэнтры «Корпус».

Праект «Дыяфільм live» — гэта вечары паказаў дыяфільмаў, ужывую агучаных акцёрамі і музыкамі.

Мы аднаўляем «рытуальную» атмасферу дыяпрагляду, паказваем плёнкі з дыяфільмаў савецкага часу на вялікім экране ў новай інтэрпрэтацыі і «жывым» акцёрскім і музычным суправаджэнні.

«Казкі ў фармаце 18х24» — гэта праграма дыяфільмаў для дарослых (16+), якая ўключае народныя і аўтарскія, добрыя і наіўныя, псіхадэлічныя і крыху дзіўныя казкі.

Узроставае абмежаванне 16+ умоўнае і носіць рэкамендацыйны характар. Інтэрпрэтацыі казак і паказваны матэрыял могуць быць недастаткова зразумелыя дзецям. Дарослыя ж, наадварот, атрымаюць яркія ўражанні, ежу для душы і розуму.

У дыяфільмах зліліся цікавыя, і часцяком нечаканыя ўвасабленні творчых ідэй мастакоў і пісьменнікаў савецкага часу. Статычныя малюнкі з падтэкстам на святлівай прасціне ў паўзмроку пакоя — ідэальны набор для феерычных падарожжаў па псіхадэлічным свеце савецкага мастацтва. Хто не глядзеў дыяфільмы ў дзяцінстве, той ці занадта малады, або многае страціў.

«Дыяфільм live» — гэта акцёрскія і музычныя рашэнні, жывая музыка, шумавая агучка, яркае аўдыёвізуальнае дзейства, якое знаходзіцца паміж тэатрам і канцэртам.

«Дыяфільм live» — гэта гульня сэнсаў, сімвалаў, алюзій, скрыжаванне часоў, пасланне з мінулага ў будучыню.

Праграма:

  • Дабрыня і змей (руская казка)
  • Гадкае медзведзяня (М. Саралідзэ)
  • Верліока (руская казка)
  • Мель-карамель (Л. Кандрашанка)
  • Па-першае і па-другое (Д. Хармс)
  • Johnny Cake (Калабок) (руская народная казка);
  • Крадзенае сонца (К. Чукоўскі);
  • Пра пана Трулялінскага (Ю. Тувім)
  • Слон Хортан выседжвае яйка (Д. Сьюзэн)

(У праграме магчымыя невялікія змены)

Чытаюць, спяваюць і шумяць акцёры:

  • Алена Гіронак,
  • Наталля Леванава
  • Аляксандр Яфрэмаў
  • Антон Макуха
  • Музычнае рашэнне: Андрэй Еўдакімаў
  • За праектарам: Віктар Красоўскі

Працягласць: 90 хвілін з антрактам.

Будзе працаваць бар, дзе можна выдатна правесці час у антракце:)

Пачатак а 19:00.

Квіткі: 10 BYN папярэдне, 15 BYN у дзень паказу.

Можна купіць онлайн па спасылцы https://bit.ly/2RfXPHu

або ў Корпусе перад пачаткам паказу.

Толькі дыяфільмы, толькі жывы гук!

22 лістапада Корпус 19:00
KINOkorpus: Unknown Movie

KINOkorpus: Unknown Movie

да 28 лістапада

Уваход вольны!