пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

аўт

25

ср

26

чц

27

пт

28

сб

29

ндз

30

Месца: Нацыянальны тэатр імя Якуба Коласа, Віцебск

Кошт: 10.00 BYN

«Дурнічка»

да 23 верасня

Камедыі «Дурнічка» вялікага іспанскага драматурга Лопэ дэ Вега сёлета спаўняецца чатырыста гадоў.

 

Да гэтай жамчужыны сусветнай драматургіі ў розны час звярталіся тэатры Мадрыду і Буэнас-Айрэса, Лондана і Парыжа, Пецярбурга і Масквы. І заўсёды «Дурнічка» карыстаецца нязменным поспехам, паколькі яе сюжэт зразумелы і актуальны ва ўсе часы.

У сеньёра Актавіа ёсць дзве дачкі. Ніса -- звышадукаваная прыгажуня-ганарліўка, але не маю пасагу ў параўнанні са сваёй сястрой Фінеяй -- непісьменнай і нязграбнай дурніцай, якая мае шмат грошай. Клопаты бацьку дастаўляюць абедзве дачкі. Грошы Фінеі прыцягваюць жаніхоў, «як трутняў прыцягвае мёд», -- наракае сеньёр Актавіа.

 

«Дурнічка» -- дынамічны спектакль, напоўнены музыкай і сучаснай харэаграфіяй. А бліскучая гульня акцёраў на сцэне надае спектаклю статус камедыі -- самага складанага для ўвасаблення, але такога любімага гледачамі жанру.