ндз

11

пн

12

аўт

13

ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

Жанр: Камедыя

Месца: Маладзёжны тэатр, Мінск

Працягласць: 2 гадзіны з антрактам

Кошт: 12.00 - 14.00 BYN

«Дурнічка»

да 01 снежня

Камедыі «Дурнічка» вялікага іспанскага драматурга Лопэ дэ Вега сёлета спаўняецца чатырыста гадоў.

 

Да гэтай жамчужыны сусветнай драматургіі ў розны час звярталіся тэатры Мадрыда і Буэнас-Айрэса, Лондана і Парыжа, Пецярбурга і Масквы. І заўсёды «Дурнічка» карыстаецца нязменным поспехам, паколькі яе сюжэт зразумелы і актуальны ва ўсе часы.

У сеньёра Актавіа ёсць дзве дачкі. Ніса — звышадукаваная прыгажуня-ганарліўка, але не маю пасагу ў параўнанні са сваёй сястрой Фінеяй — непісьменнай і нязграбнай дурніцай, якая мае шмат грошай. Клопаты бацьку дастаўляюць абедзве дачкі. Грошы Фінеі прыцягваюць жаніхоў, «як трутняў прыцягвае мёд», — наракае сеньёр Актавіа.

 

«Дурнічка» — дынамічны спектакль, напоўнены музыкай і сучаснай харэаграфіяй. А бліскучая гульня акцёраў на сцэне надае спектаклю статус камедыі — самага складанага для ўвасаблення, але такога любімага гледачамі жанру.