аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

пн

29

Месца: Кафэ «Грай», Мінск

Дударскі клуб

да 24 красавіка

Легендарныя вечарыны Дударскага клуба вяртаюцца пасля вакацыяў. Распачынаем 9-ы музычна-танцавальны сезон! 

Першая сустрэча адбудзецца ўжо 17 кастрычніка (серада)!

Калі:

17 кастрычніка (серада), пачатак а 19:00

 Дзе:

Кавярня «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33)

Уваход вольны!

Вечарыны «Дударскага клуба» — гэта сяброўская атмасфера, дух старадаўняе карчмы, жывая народная і сярэднявечная музыка ад найлепшых дудароў краіны, танцы, спевы і шмат весялосці!

Утульнае месца для рэгулярных сустрэчаў з сябрамі, цікавых размоў і знаёмстваў.

Будзьма разам!

У гэтым сэзоне вечарыны будуць адбывацца празь сераду ў кавярні «Грай» да канца красавіка.

Вас чакаюць тэматычныя вечарыны, цікавыя музычныя госці, выступы дудароў (прынцып вольнага мікрафона), танцы, спевы ды прыемныя сюрпрызы.

У рамках сустрэчаў таксама пастараемся прэзентаваць адметныя традыцыйныя інструмэнты, якія рэдка можна пачуць на свае вушы.

Але, безумоўна, рэй будзе весці дуда!

Заклікаем вас быць актыўнымі! Прыходзьце, запрашайце сяброў, танчыце і спявайце!

Уваход вольны!

24 красавіка Кафэ «Грай» 19:00 - 22:30 Уваход вольны!
1