ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

ндз

25

пн

26

аўт

27

Кошт: 10.00 BYN

Dota 2 — The Kuala Lumpur Major

18 лістапада

18 лістапада Silver Screen Cinemas сумесна з Беларускай федэрацыяй кіберспорту арганізуе трансляцыю Гранд-фіналу чэмпіянату па гульні Dota 2 - The Kuala Lumpur Major.

16 мацнейшых каманд з усіх куткоў планеты збяруцца ў сталіцы Малайзіі Куала Лумпур, каб біцца за вялікі прызавы фонд і чэмпіёнскі тытул.

Беларускія прыхільнікі Dota 2 змогуць атрымаць асалоду ад эпічных бітваў не на звыклым маніторы, а на велізарным кінаэкране дыяганаллю 8 метраў. HD-якасць, стэрэа гук і максімальна камфортныя крэслы зробяць прагляд запамінальным. Крокавая даступнасць метро, арганізаванае месца для палення, бясплатная паркоўка і бар з шырокім асартыментам снэкаў і напояў створаць камфорт у паўзах паміж гульнямі.

Кошт уваходнага квітка: 10.00 BYN. Дзейнічаюць скідкі Red Carpet Club!

Дадзеная трансляцыя будзе арганізавана Беларускай федэрацыяй кіберспорту і сеткай кінатэатраў Silver Screen у межах сумеснай праграмы паказаў кіберспартыўных спаборніцтваў узроўню Major ў 2018-2019 гг. За гэты час у залах кінатэатраў гледачы ўбачаць каля 10 турніраў з усяго свету ў 2 дысцыплінах: CS: GO і Dota 2, а сумарны час трансляцый перавысіць 50 гадзін.