чц

8

пт

9

сб

10

ндз

11

пн

12

аўт

13

ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

Месца: Нацыянальны тэатр імя Якуба Коласа, Віцебск

Кошт: 9.00 BYN

«Дарослыя дзеці»

да 04 лістапада

Гісторыя пра каханне на дзве дзеі — так пазначаны жанр новага спектакля коласаўцаў. Але гісторыя гэта не столькі пра каханне ў яго звыклым разуменні, колькі пра чалавечае жыццё і складаныя стасункі людзей, чыімі ўчынкамі загадвае Любоў у самых розных сваіх праявах.

Спектакль «Дарослыя дзеці» адрасаваны моладзевай аўдыторыі. Але і больш старэйшаму пакаленню будзе таксама цікава пабываць на спектаклі, хаця б для таго, каб лепш зразумець сваё дзіця і па сучаснаму зірнуць на вечна актуальную праблему бацькоў і дзяцей…

Ён — звычайны амерыканскі цінэйджар Дональд, які вырашыў пажыць адзін, каб даказаць маці сваю незалежнасць. Але ён… сляпы. Ад народзінаў. Яна — яго дзевятнаццацігадовая суседка Джыл, якая паспела па гэтай жа прычыне выскачыць замуж, а праз шэсць дзён збегчы ад мужа. Яна шалапутная, балбатлівая, неахайная і легкадумная. Яна марыць стаць актрысай любым спосабам. Яе ідэалы — раскоша, поспех, амбіцыі. Яна жыве па прынцыпу вольнага матылька, задавальняючы толькі свае жаданні, ні на хвіліну не задумваючыся пра іншых.

Гэта спектакль, на які сапраўды варта прыйсці, па магчымасці, усёй сям'ёй. Яго стваральнікі звяртаюцца не да ўзроставых, а да вечных праблем: у чым складаецца воля; ці трэба сваёй апекай атачаць дзіцё; што з'яўляецца ў жыцці галоўным; як пад напорам жыццёвых няшчасцяў не згубіць шчырасці і дабрыні. Героям п'есы знайсці адказы на ўсе гэтыя пытанні дапамагае каханне…

КУПІЦЬ КВІТОК