сб

10

ндз

11

пн

12

аўт

13

ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

Месца: Brugge, Мінск

Кошт: 20.00 - 35.00 BYN

Cult Of Occult

16 верасня

Атрутная, бязмерна злая і знішчаюшчая фармацыя са знакамітага Ліёну (рассадніка метал-чумы) Cult Of Occult наведае нашу сталіцу ў рамках свайго невялікага ўсходняга туру ў падтрымку альбому «Antilife».

Гэтая густая, брудная, чорная, цягучая, манатонная і ў той жа час шматгранная кружэлка ўжо атрымала выдатныя водгукі аматараў сладжу і думу па ўсім сьвеце. Бедны бар Бруге толькі паспеў адысьці ад канцэрту Wiegedood, як тут ужо выехалі хлопцы з Ліёну з фурай сваёй нізка наладжанай гукавой нафты, зразумела навошта. З сабой у антыкрыжовы паход хлопцы ўзялі маладую перспектыўную сладж фармацыю Polarnik (Калінінград), якая ў пачатку верасня плануе выпусціць першы рэліз і прэзентаваць яго на канцэрце. Ну і як жа без мясцовых Challenger Deep, якія ўжо нарэшце дакалупаюць сваю новую кружэлку, і на канцэрце зграюць абсалютна новую праграму ў абноўленым складзе. Будзе горача.

Квіткі тут: https://bezkassira.by/buy/4494/