пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

пн

27

аўт

28

ср

29

чц

30

Месца: КЗ Мінск

Кошт: 15.00 - 30.00 BYN

«Цмок»

да 20 красавіка

Сучасны мастацкі тэатр прапануе новы праект — спектакль «Цмок» па знакамітай п'есе Яўгена Шварца. Мастацкі кіраўнік тэатра Уладзімір Ушакоў развівае ў пастаноўцы лінію вострай і афарыстычнай камедыі.

Жанр спектакля кожны глядач вызначыць па-рознаму: як антыфашысцкі памфлет або сацыяльную сатыру, рамантычную любоўную драму або філасофскую прыпавесць. Мы ж ахарактарызавалі яго як «#няказка», бо з самага пачатку ў сюжэце, героях і дэкарацыях мы назіраем рэальнае, занадта рэальнае жыццё.

Цмок кіруе горадам чатырыста гадоў, штогод забіраючы адну прыгожую дзяўчыну. Аднойчы ў горад прыходзіць вандроўны рыцар Ланцэлот. Ён гатовы вызваліць людзей, але жыхары супраць — яны прывыклі да парадку, устаноўленаму цмокам.

Фінал «Цмока» трагічней, чым пачатак. Забіць Цмока — паўсправы. А вось вярнуць да жыцця душы, скалечаныя крывадушнасцю, хлуснёй і страхам — задача няпростая.

Спектакль «Цмок» пра сілы дабра і зла, справядлівасць і падступнасьць, пра тое, што ў кожным з нас ёсць месца для «чорнага» і «белага», і якім будзе фінал — абіраць толькі нам.

1