аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

Месца: Дзяржаўны літаратурны музей Якуба Коласа, Мінск

«Хочаш жыць — умей смяяцца» — часовая экспазіцыя работ Анатоля Іванавіча Гармазы

30 лістапада - 20 снежня

30 лістапада а 16:00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі мастацкіх твораў Анатоля Іванавіча Гармазы «Хочаш жыць — умей смяяцца».

Анатоль Іванавіч Гармаза — беларускі мастак-карыкатурыст. Нарадзіўся ў вёсцы Навасады Дзяржынскага раёна. Імкненне жартаваць праз малюнкі з’явілася ў яго яшчэ ў школьныя гады. Першыя вядомыя карыкатуры творцы адносяцца ўжо да 1970-х гадоў, калі ён вучыўся ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава. З 1978 года мастак працаваў у выданні «Вожык» — знакамітым беларускім часопісе сатыры і гумару. З 1985 года Анатоль Іванавіч займаў у «Вожыку» пасаду галоўнага мастака.

У 1999 годзе выйшаў першы нумар уласнага выдання творцы — дзіцячай вясёлай газеты «Шапакляк». На сённяшні час А. І. Гармаза — генеральны дырэктар ААТ «Рэдакцыя газеты «Шапакляк»», сярод выданняў якога — газеты «Друг пенсионера», «Вкуснятина», «Шапакляк», часопісы «Я на пенсіі», «Зайчына школа», «Казка на ноч» і іншыя. Выданні разлічаныя на рознаўзроставую аўдыторую, пачынаючы з дашкольнікаў.

У газетах і часопісах выдавецтва публікуюцца работы мастака, якія выдзяляе тонкая назіральнасць і ўменне лёгка, яскрава і дакладна занатаваць супярэчлівыя моманты нашага звычайнага жыцця. Аўтар, аднак, нагадвае, што часта ў яго работах за знешнім гумарам крыецца сур’ёзны сэнс. З дапамогай карыкатуры творца выкрывае самыя благія якасці грамадства і чалавечай натуры.

У 2016 годзе выйшла кніга карыкатур Анатоля Іванавіча «Простыя рэчы», у якую ўвайшлі лепшыя работы мастака за апошнія гады.

На часовай экспазіцыі «Хочаш жыць — умей смяяцца» будуць прадстаўленыя жывапісныя і карыкатурныя работы, кнігі з ілюстрацыямі і афармленнямі А. І. Гармазы, граматы і ўзнагароды творцы.

У адкрыцці выставы возьмуць удзел народны калектыў «Дубравушка», спявак Юры Вольпаў, паэты-песеннікі, беларускія мастакі.

Выстава дзейнічае з 30.11 па 20.12 2018 года.

1