чц

8

пт

9

сб

10

ндз

11

пн

12

аўт

13

ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

Месца: Палац Рэспублікі, Мінск

Кошт: 138.00 - 653.00 BYN

Хасэ Карэрас — 25 лістапада

25 лістапада

Сусветна вядомы оперны тэнар Хасэ Карэрас выступіць у Мінску 25 лістапада на сцэне Палаца Рэспублікі. Спявак, найбольш вядомы сваімі інтэрпрэтацыямі твораў Джузэпэ Вэрдзі і Джакама Пучыні, выканае сусветныя хіты опернай класікі ў суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Дырыжор — Аркадзь Берын.

Рэпертуар Карэраса налічвае больш за 60 опер, з якіх асабліва вылучаюцца Андрэ Шанье, Багема, Тоска, Вэртэр, Дон Карла, Кармэн і Баль-Маскарад. Ён супрацоўнічаў з самымі славутымі дырыжорамі, уключаючы Герберта фон Караян, Клаўдыа Абадо, Рыкарда Муці, Лорын Маазэль, Леанарда Бэрнштэйна, Коліна Дэвіса і Зубіна Мета.

Імклівая музычная кар'ера Хасэ Карэраса пачалася ў 1970 годзе і ўвянчалася шматлікімі трыумфальнымі дэбютамі ў самых прэстыжных оперных тэатрах свету, такіх як Ла Скала, Метрапалітэн опера, Опера Сан-Францыска, Венская дзяржаўная опера, Лонданская каралеўская опера, а таксама выступамі на фестывалях у Зальцбургу, Эдынбургу і Вероне.

Акрамя ўдзелу ў оперных пастаноўках, Хасэ Карэрас выступае з сольнымі канцэртамі на лепшых пляцоўках па ўсім свеце. Яго канцэртны рэпертуар разнастайны і налічвае больш за 600 твораў самых розных жанраў: ад барока да сучаснай музыкі.

Карэрас удастоены мноства ўзнагарод і званняў, у тым ліку прэміі Грэмі за лепшае класічнае вакальнае сола (1991) і Classic Brit Awards за выдатныя дасягненні ў музыцы (2009). Ён таксама з'яўляецца паслом добрай волі ЮНЕСКА. У 1992 годзе Хасэ Карэрас быў запрошаны ў якасці музычнага дырэктара Алімпійскіх гульняў у Барселоне. Яго праект «Тры тэнары» з удзелам Пласіда Дамінга і Лучана Павароці па праве лічыцца легендарным.

КУПІЦЬ КВІТОК