чц

6

пт

7

сб

8

ндз

9

пн

10

аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

Месца: Мінск-Арэна

Кошт: 5.00 - 70.00 BYN

Хакей. КХЛ. «Дынама-Мінск» — «Лакаматыў» (Яраслаўль) — 12 кастрычніка

12 кастрычніка

Дзе?

«Мінск-Арэна»

Галоўны спартыўны клуб краіны вяртаецца на родную пляцоўку, і разам с серыяй захапляючых гульняў вас чакае гарачая атмасфера на «Мінск-Арэне», якая дадасць фарбаў і пазітыву ў халодныя восеньскія дні.

12 кастрычніка «зубры» сустракаюць яраслаўскі «Лакаматыў», які напрыканцы верасня перамаглі ў гасцях з лікам 2:1. Між іншым, «чыгуначнікі» адны з лідараў Заходняй канферэнцыі і займаюць зараз чацвёртае месца.

Квіткі можна набыць як у фан-шопах клуба ГТЦ «Замак», ГЦ «Арэна-Сіці», ГЦ «Цівалі») і іншых кропках продажу (касы «Цікетпро», касы «Мінск-Арэны», салоны сувязі «Еўрасувязь» і «Сувязны»), так і ў інтэрнэце:

hcdinamo.by/tickets

Навошта?

«Дынама» няўдала пачало чэмпіянат, але турнірная сітуацыя спакваля выпраўляецца. Плэй-оф па-ранейшаму рэальны: да восьмага месца «зубрам» патрэбныя ўсяго дзве перамогі!

Фінскі снайпер «Дынама» Цему Пулкінен набраў выдатную форму, па-ранейшаму надзейны і стабільны шведскі брамнік Юнас Энрат, выдатна ўпісаўся ў каманду расійскі нападнік Дзяніс Казіёнаў, з кожнай гульнёй усё лепей выглядае канадскі блюлайнер Патрык Уіркаш… Не трэба забывацца на вопыт братоў Касціцыных і энергію дынамаўскай моладзі!

Калі?

Гульня з «Лакаматывам» 12 кастрычніка пачнецца а 19:30, але на арэну можна ўвайсці ужо за дзве гадзіны да пачатку — а 17:30. Для ўладальнікаў абанементаў прадугледжаны асобны ўваход праз партэр трыбуны «А». Яны жыўцом убачаць захапляючае «Дынама-шоу», гасцямі якога ў пятніцу будуць зоркі ранішняга шоу «Гумар-ФМ». Астатнія ўбачаць гэтае шоу на Youtube-канале клуба hcdinamoby.

Што?

На гульнях «Дынама» заўжды шмат актыўнасцяў.

У фае трыбунаў «А» і «В» на другім паверсе знаходзяцца партнерскія зоны ад брэндаў CABANDOS, VPLAB і LIQUI MOLY.

На шостым паверсе «Мінск-Арэны» (трыбуна «А») знаходзіцца дзіцячая зона, створаная пры падтрымцы партнёраў клуба ЮНІСЭФ і Парку 067. Для юных заўзятараў прадуглежданы хакей, батут, фота на памяць, таемнае тату, аквагрым, творчая зона і магчымасць стварыць плакаты ў падтрымку каманды. Усё абсалютна бясплатна!

Дарослыя тым часам могуць наведаць рэстаран «Аліварыя» з, бадай што, лепшым відам на «Мінск-Арэну», а таксама, вядома ж, смачнай ежай і халодным півам! Ён знаходзіцца таксама на 6-ым паверсе, трыбуна «D». Па-ранейшаму працуюць і іншыя фуд-корты.

Безумоўна, любы заўзятар можна набыць фірмовую прадукцыю клуба. У «Дынама» сцвярджаюць, што заплечнікі і бейсболкі з новай калекцыі карыстаюцца вялікім попытам. Кропкі продажу знаходзяцца на другім паверсе на трыбунах «А» і «В».

Перад пачаткам гульні ваш настрой уздыме маляўнічае шоу з удзелам барабаншчыкаў.

У першым перапынку працягнецца сумесная сацыяльная акцыя «Дынама-Мінск» і кампаніі Joma, накіраваная на падтрымку развіцця хакея ў рэгіёнах нашай краіны. Гэтым разам сертыфікат на набыццё трэніровачнай экіпіроўкі атрымаюць юныя хакеісты СДЮШАР ХК «Магілёў».

Што потым?

Незалежна ад выніку (але ж перамога, вядома, заўжды прыемней) пасля гульні заўзятары накіроўваюцца ў фан-дом «Дынама», які знаходзіцца на другім паверсе ГЦ «Арэна-Сіці», што насупраць «Мінск-Арэны». Там заўсёды свежае піва, смачная і танная ежа, а таксама сапраўдная хакейная атмасфера.

Зрэшты, да пачатку гульні фан-дом таксама гатовы вас сустрэць найлепшым чынам. Кошты на абедзенае меню вас прыемна здзівяць.

vk.com/dinamo_fanhous

Квіткі можна набыць на сайце.