пн

14

аўт

15

ср

16

чц

17

пт

18

сб

19

ндз

20

пн

21

аўт

22

ср

23

чц

24

пт

25

сб

26

ндз

27

Месца: Мінск-Арэна

Хакей: Дынама-Мінск — Віцязь

15 студзеня

Бітва на мяжы плэй-оф!

Дзе?

«Мінск-Арэна»

«Зубры» працягваюць барацьбу за восьмы радок турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ, якая дае права працягнуць сезон у плэй-оф! І матч з «Віцязем» 15 студзеня — адзін з ключавых паядынкаў у гэтай барацьбе.

Квіткі, на якія было вырашана знізіць кошт, можна купіць у крамах клуба і іншых пунктах продажу, а таксама ў інтэрнэце:

www.ticketpro.by/sportivnye-meropriyatiya/dinamo-minsk

Навошта?

На дадзены момант 8-ае месца займае «Віцязь», але паміж камандамі няма прорвы — як у плане колькасці пунктаў, так і ў тым, што тычыцца класа гульні.

«Зубры» ўжо згулялі з падмаскоўным клубам двойчы. У першым матчы ў гасцях вырвалі перамогу ў серыі булітаў — 4:3, але затым саступілі дома ў драматычным паядынку: усё вырашыла адзіная шайба.

Калі?

Старт паядынку а 19:30, але ўваход на арэну адкрыты для заўзятараў ужо а 17:30. І ёсць сэнс прыйсці крыху раней: можна падсілкавацца на фудкорце, а таксама ўзяць удзел у разнастайных актыўнасцях.

Асабліва пашанцавала уладальнікам абанементаў! Для іх прадугледжаны асобны ўваход праз партэр трыбуны А ў клубную зону, дзе перад матчам разгортваецца самае сапраўднае «Дынама-шоу»: гульцы «Дынама-Мінск» і зоркі беларускага шоу-бізнэсу, а таксама легенды хакея і спорту размаўляюць з вядучымі, а потым адпраўляюцца на аўтограф-сесію. Усім, акрамя ўладальнікаў абанементаў, гэтае шоу даступна толькі на клубным канале ў Youtube.

Што?

На матчах «Дынама» традыцыйна шмат актыўнасцяў.

На 6-м паверсе «Мінск-Арэны» (трыбуна А) размешчана ўжо ўпадабаная ўсімі дзіцячая зона. Для дзетак прадугледжаны шэраг забаў: хакей з мячом, батут, фота на памяць, аквагрым, размалёўкі і плакаты ў падтрымку каманды. Апошняе становіцца ўсё больш папулярным сярод юных заўзятараў.

Дарослым жа прыйдзецца па душы рэстаран «Аліварыя». Ён таксама знаходзіцца на 6-м паверсе, трыбуна D. Там прыемная атмасфера, добрая закуска і фірменнае піва.

На другім паверсе знаходзяцца прома-зоны ад брэндаў Cabandos, Liqui Moly (трыбуна B) і VpLab (трыбуна А).

Фішка «зуброў» — перадматчавае шоу. «Зорнае неба», запальныя дзяўчынкі з Ice Girls, а таксама — на Стары Новы год паўтор файнага навагодняга шоу з хітом гэтай зімы «Самы моцны — бел-сіні!»

А потым?

Пасля матчаў заўзятары адпраўляюцца ў клубны фан-дом, які размешчаны на другім паверсе ГЦ «Арэна-Сіці». Там заўсёды свежае піва, шырокі выбар страў і закусак па вельмі смачным кошце. Акрамя гэтага, можна ўбачыць хакей і іншыя спартыўныя трансляцыі. І ўсё гэта ў антуражы ўнікальнай калекцыі шайбаў!

Зрэшты, да матчу вас там таксама чакаюць, бо з 12:00 да 16:00 у фан-доме прапануецца абедзеннае меню. І кошты вас прыемна здзівяць.

vk.com/dinamo_fanhouse

1