чц

16

пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

пн

27

аўт

28

ср

29

Месца: Мінск-Арэна

Кошт: 5.00 - 30.00 BYN

Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні — 2019

да 27 студзеня

Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні на каньках стане сапраўдным упрыгожаннем будучай зімы. З 21 па 27 студзеня лідары кантынентальнага фігурнага катання прадэманструюць сваё майстэрства на лёдзе сталічнага МКСК «Мінск-Арэна».

Калі для заўзятараў гэта, несумненна, свята, што аб'ядноўвае спорт і мастацтва, то для спартсменаў — адзін з важных крокаў на шляху да Алімпійскіх гульняў-2022, якія пройдуць у Пекіне. Асноўную канкурэнцыю беларускім фігурыстам складуць прадстаўнікі Расіі, Францыі і Іспаніі, якія традыцыйна займаюць еўрапейскі п'едэстал.

Пераможцы чэмпіянату Еўропы будуць вызначаны ў чатырох катэгорыях:

  • жаночае адзіночнае катанне
  • мужчынскае адзіночнае катанне
  • парнае спартовае катанне
  • парнае танцавальнае катанне.

Плануецца, што ўсяго ўдзел у турніры возьмуць больш за 100 наймацнейшых фігурыстаў кантынента.

Адным з самых яскравых момантаў чэмпіянату стане святочны Гала-канцэрт.

Таксама арганізатары абяцаюць насычаную забаўляльную праграму, якая абавязкова спадабаецца і самым юным гасцям чэмпіянату, і іх бацькам: гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі для дзяцей, галаваломкі і квэсты для ўсёй сям'і, інтэрактыўныя майстар-класы.

Усё гэта і, вядома, самі выступы — нагода наведаць хоць бы адзін з этапаў чэмпіянату. Знатакі фігурнага катання сцвярджаюць: выступы фігурыстаў трэба глядзець выключна ўжывую, дыхаць са спартоўцамі адным паветрам, адчуваць іх хваляванне і ўнутранае напружанне.

Даведкі па тэлефоне +37529 650 99 99

Расклад на кожны дзень

Панядзелак 21 студзеня

Увесь дзень - афіцыйная трэніроўка

Аўторак 22 студзеня

Увесь дзень - афіцыйная трэніроўка

Серада 23 студзеня

11:00 - Жанчыны - кароткая праграма

18.00 - Цырымонія адкрыцця на лёдзе

18:45 - Пары - кароткая праграма

Чацвер 24 студзеня

12:00 - Мужчыны - кароткая праграма

19:00 - Пары - адвольная праграма

Пятніца 25 студзеня

11:30 - Танцы на лёдзе - рытмічны танец

18.00 - Жанчыны - адвольная праграма

Субота 26 студзеня

11:15 - Мужчыны - адвольная праграма

16:25 - Танцы на лёдзе - адвольны танец

Нядзеля 27 студзеня

15:00 - Гала-канцэрт

Набыць квіткі на мерапрыемствы можна тут.

1