ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

аўт

25

ср

26

чц

27

пт

28

сб

29

Месца: Re:Public, Мінск

Кошт: 52.50 - 62.50 BYN

Cavalera (метал / ЗША-Бразілія)

05 кастрычніка

Макс і Ігар Кавалера вязуць у Беларусь праграму альбомаў Sepultura «Beneath the Remains» і «Arise».

Аб'ездзіўшы некалькі гадоў таму ўвесь свет з праграмай «Return to Roots», прысвечанай культаваму альбому «Roots», браты Кавалера вырашылі працягнуць успамінаць залатую спадчыну гурта Sepultura. На гэты раз Макс і Ігар вырашылі ўзяцца за альбомы, якія прынеслі ім у свой час сусветную славу: «Beneath the Remains» (1989) і «Arise» (1991). Сапраўдная класіка бразільскага і сусветнага трэшу зноў прагучыць жыўцом у новым туры братоў Кавалера. Пачуць такія песні як «Dead Embryonic Cells», «Arise», «Beneath the Remains» і «Inner Self» ў арыгінальным выкананні - бясцэнна! Трэніраваць шыю для нястрымнага хэдбэнгінгу рэкамендуем пачынаць ужо цяпер.

КУПІЦЬ КВІТОК
05 кастрычніка Re:Public 19:00 КУПІЦЬ КВІТОК