ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

ндз

25

пн

26

аўт

27

Месца: Беларускі дзяржаўны музычны тэатр, Мінск

Кошт: 9.50 - 13.50 BYN

Спектакль «Бураціна.by»

да 02 снежня

«Бураціна.by» -- незвычайна яркі, маляўнічы, займальны спектакль з выдатнай музыкай Аляксея Рыбнікава. Ён дорыць радасць і дзецям, і іх бацькам, якія добра памятаюць фільм «Прыгоды Бураціна», зняты больш за 30 гадоў таму.

Музычны тэатр прапануе гледачам асучасненую версію вядомай і любімай гісторыі. Нават у самой назве спектакля ёсць прыкмета нашага часу -- інтэрнэтная абрэвіятура.

Аўтар музыкі, выдатны кампазітар, народны артыст Расіі Аляксей Рыбнікаў, пабываўшы на адным з прэм'ерных паказаў, даў вельмі высокую ацэнку пастаноўцы. У сваім інтэрв'ю прэсе ён сказаў: «Стваральнікам мюзікла ўдалося захаваць «свет Бураціна». Спектакль вельмі моцны драматычна і не саступае ў музычным плане. Калі я ўбачыў у глядзельнай зале танцуючых малых, пачуў, як яны крычаць «Бу-ра-ці-на», то зразумеў: яшчэ адно пакаленне дзяцей будзе расці з гэтай музыкай».

У 2005 годзе на III Міжнародным тэатральным фестывалі «Залаты віцязь» спектаклю «Бураціна.by» быў прысуджаны вышэйшы прыз -- Залаты віцязь.