ндз

11

пн

12

аўт

13

ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

Месца: Тэатр юнага гледача, Мінск

Працягласць: 2 гадзіны

Кошт: 7.50 - 8.50 BYN

Узроставае абмежаванне: 16+

«Беларускія вадэвілі»

12 кастрычніка

Паводле п'ес «Міхалка» Братоў Далецкіх і «Мікітаў лапаць» Міхася Чарота.

Два кур'ёзныя выпадкi- - быццам нічога страшнага, недарэчных памылак на дзень можа выдаць з дзясятак -- калі б справа не датычылася такой важнай рэчы як жаніцьба.

Два няўдачлівыя жаніхі, і ў кожнага свая праблема. Адзін заблытаўся ў нявестах і ледзь было не апынуўся пад вянком з той, якая хоць і багатая, але, мякка кажучы, не вельмі маладая. Заблытаўся сам і астатніх збіў з панталыку, закруціўшы неверагодны клубок непаразуменняў і камічных недарэчнасцей. Невядома, чым бы ўсё скончылася, калі б не прадпрымальнасць красуні-пакаёўкі і няшчасны выпадак з... уласнай старой кабылай.

Другому жаніху і зусім вяселля не згуляць, каб не мудрагелісты план яго матулі. Разлад паміж Мантэкі і Капулеці -- дзіцячыя гульні ў параўнанні з падкопамі, на якія здольныя добрыя суседзі ў нашай вёсцы пачатку мінулага стагоддзя! Так што не толькі жаніцьба, але нават простае спатканне двух закаханых -- Зоські і Саўкі -- з-за бацькоўскіх сварак было абсалютна невыканальнай місіяй. Зрэшты, трохі хітрасці плюс страчаны лапаць -- і ўсё сканчаецца шчаслівым фіналам. Як і належыць вадэвілю.

Увогуле, весялецеся на здароўе. Галоўнае, галаву не губляйце. І -- ... лапці!

КУПІЦЬ КВІТОК