чц

6

пт

7

сб

8

ндз

9

пн

10

аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

Месца: Crown Plaza, Мінск

Бермудскі трохкутнік міжнародных адукацыйных праграм

11 кастрычніка

Як вучыцца ў іншай краіне, а потым знайсці добрую працу і быць запатрабаваным на рынку працы? Абмяркоўваем падводныя камяні міжнародных адукацыйных праграм на інтэрактыўнай дыскусіі «Ліберальнага клуба». Прыходзь па адказы і парады 11 кастрычніка а 19:00 на Кірава, 13 (гатэль Crown Plaza Minsk).

Моладзь заўсёды імкнецца атрымаць якасную адукацыю і паглядзець свет. Таму ўсё большай папулярнасцю карыстаюцца міжнародныя адукацыйныя праграмы, якія дазваляюць беларусам атрымаць вопыт жыцця і навучання за мяжой — ад аднаго семестра да некалькіх гадоў. Аднак не так проста патрапіць на сапраўды годную праграму. Уладкавацца ва ўніверсітэт, які дае самыя сучасныя веды, а не толькі запаўняе незапатрабаваныя месцы абітурыентамі з Усходняй Еўропы; нарэшце — знайсці пасля такой адукацыі прывабную працу. Важнай дзяржаўнай задачай становіцца не дапусціць уцечкі мазгоў, але ў той жа час стварыць умовы для прыцягнення ў Беларусь самых кваліфікаваных кадраў.

У сувязі з гэтым, узнікае шэраг важных і актуальных пытанняў:

  • Што неабходна для паспяховага працаўладкавання беларусаў з замежнай адукацыяй на радзіме?
  • Як знайсці годную адукацыйную праграму, якая дазваляе вучыцца ў адпаведнасці з самымі сучаснымі трэндамі ў вышэйшай адукацыі, і атрымаць на ёй месца?
  • Якім чынам хутка і эфектыўна адаптавацца да вучобы ў іншым моўным асяроддзі, каб скончыць праграму з багажом новых ведаў і карысных прафесійных знаёмстваў?

ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць Ліберальны клуб» запрашае абмеркаваць гэтыя і іншыя тэмы на інтэрактыўнай дыскусіі з удзелам запрошаных спікераў:

Вольга Рапінчук — Пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску, мэнэджар па сувязях з грамадскасцю і медыя.

Іна Кулей — Агенцтва «Тваё заўтра», кіраўнік.

Марыя Скараход — Моўныя курсы Lёrn, заснавальнік і кіраўнік; Ball State University (Indiana, U.S.), exchange semester.

Анастасія Майсеня — LL.M., Collège d'Europe (Бруге, Бельгія); сябра ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць «Ліберальны клуб».

Мадэратар:

Вадзім Мажэйка — Кандыдат культуралогіі, сябра Рады ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць «Ліберальны клуб».

Праграма:

19:00 — 19:45 Выступленне спікераў,

19:45 — 20:45 Пытанні і адказы, агульная дыскусія,

20:45 — 21:15 Кава-постскрыптум.

Уваход вольны!