ндз

14

пн

15

аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

Месца: Драматычны тэатр Беларускай арміі, Мінск

Кошт: 12.00 - 17.00 BYN

«Бяда ад далікатнага сэрца»

да 22 мая

Інсцэніроўка А.Дударава на дзве дзеі

VIII тэатральны сезон у Драматычным тэатры Беларускай арміі адкрыўся чарговай прэм'ерай — спектаклем «Бяда ад далікатнага сэрца». Новая пастаноўка — гэта вадэвіль на дзве дзеі паводле аднайменнага твора В. Салагуба ў інсцэніроўцы Аляксея Дударава. Рэжысёр-пастаноўшчык — Марына Дударава, мастак-пастаноўшчык — Марына Шуста, Кампазітар — Уладзімір Кандрусевіч.

Дзеянні разгортваюцца ў канцы 19-га стагоддзя. У павятовы горад N прыбывае багаты купец Золатнікаў. Мэта прыезду простая — жаніцьба сына Аляксандра. Купец сустракаецца з дамай сэрца свайго юнацтва Дар'яй Сямёнаўнай. А ў яе дачка Маша, ды і пляменніца Насця, ды яшчэ і дачка прыяцелькі Каця. Адна прыгажэй за другую.

Палкі юнак закахаўся адразу ва ўсіх траіх разам і ў кожную паасобку. Ды вось аказія! У адной — раман з гусарам, у іншай — са спеваком італьянцам, а трэцяя — прыгожая, разумная, сумленная, але бедная і яму рашуча адмаўляе пры першай жа сустрэчы…

Гэта спектакль пра каханне са шчаслівым фіналам, пра сапраўдную высакароднасць, пра несумяшчальнасці кахання і хлусні, пра падступства і гонар. У спектаклі шмат музыкі, танцаў, яркія касцюмы.

1