чц

6

пт

7

сб

8

ндз

9

пн

10

аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

Месца: Мінск-Арэна

Кошт: 48.00 - 254.00 BYN

Бі-2 з сімфанічным аркестрам

29 сакавіка

Бі-2 выступяць у Беларусі з сімфанічным аркестрам!

Бі-2 пастаянна здзіўляюць фанатаў: яны папросту могуць зладзіць 120-тысячны фестываль у родным горадзе, выпусціць сумесны трэк з рэперам Oxxxymiron або зняць сапраўдны кліп-блокбастар — як на песню «Віскі».

Вясной 2019 года Шура і Лёва Бі-2 задаволяць чарговае незабыўнае шоу для прыхільнікаў у Беларусі: 29 сакавіка ў Мінску і 31 сакавіка ў Гомелі адбудуцца вялікія канцэрты Бі-2 у суправаджэнні сімфанічнага аркестра. Дырыжор — Фелікс Араноўскі.

Грандыёзны праект з аркестрам Бі-2 задумалі яшчэ ў 2003 годзе. Музыкі захацелі тады правесці эксперымент і надаць новае — сімфанічнае гучанне сваім песням. І не толькі ў студыі, але і на сцэне, зладзіўшы рок-шоу ў суправаджэнні аркестра. У той жа перыяд Лёва і Шура пазнаёміліся з Заслужаным артыстам Расіі, дырыжорам Феліксам Араноўскім, сустрэча з якім стала знакавай. На працягу ўжо 15 гадоў творчы тандэм Бі-2 і Фелікса Араноўскага радуе гледачоў яркімі і маляўнічымі выступамі, у якім рокавыя блокбастары Бі-2 гучаць у сімфанічнай аранжыроўцы.

— Для нас заўсёды ўсё пачынаецца з нашага арыгінальнага рок-н-рольнага гуку. І праект з сімфанічным аркестрам, што лагічна, мае сэнс толькі пасля таго, як выйдуць нашы песні ў арыгінальным выкананні. Тады ўжо праз прызму асабістага ўспрымання і музычных класічных традыцый мы знаёмім слухачоў з новай інтэрпрэтацыяй нашай творчасці, — распавядае Лёва Бі-2.

Спецыяльна для канцэрта Бі-2 падрыхтавалі новую праграму: у сімфанічнай аранжыроўцы прагучаць песні з альбома «Гарызонт падзей», рэдкія трэкі з папярэдніх пласцінак каманды, што раней ніколі не гучалі з аркестрам, і, вядома, усе greatest hits Бі-2. Яркім упрыгожваннем вечара стане спецыяльны госць шоу — фіналістка тэлешоу «Голас», спявачка і кампазітар Ціна Кузняцова. Разам артысты выканаюць некалькі кампазіцый, у тым ліку і «Мой рок-н-рол».