аўт

19

ср

20

чц

21

пт

22

сб

23

ндз

24

пн

25

аўт

26

ср

27

чц

28

пт

29

сб

30

ндз

31

пн

1

Месца: Арт Сядзіба, Мінск

Кошт: 15.00 BYN

Арт лекцыі

да 17 сакавіка

Стартуюць «Арт лекцыі» — адукацыйная праграма з лекцыямі пра культуру. 

Стартуюць «Арт лекцыі» — адукацыйная праграма з лекцыямі пра культуру. 

17 лютага — лекцыя Андрэя Курэйчыка: Глядацкае кіно. Як выратаваць беларускі кінематограф. Удзельнічаць: bezkassira.by/artlekcyyaandreyakurejchyka-5577/

3 сакавіка — лекцыя Аляксандра Кісялёва. Канцэртныя фотарэпартажы. Удзельнічаць: bezkassira.by/artlekcyyaalyaksandraksyalyovap..

17 сакавіка — лекцыя Франака Вячоркі пра сацыяльныя сеткі і digital-прафэсіі будучыні. Удзельнічаць: bezkassira.by/artlekcyyafranakavyachork-5580/

Мы жывём у насычаны і ўнікальны час, калі добрая ідэя можа стаць папулярным і камерцыйна паспяховым прадуктам.

«Арт лекцыя» — гэта адукацыйны праект, які ўвабраў у сябе прыкладныя веды ў сферы культуры. У працэсе навучання сваім вопытам падзеляцца спецыялісты, арт-менеджары, дзеячы культуры і журналісты.

«Арт лекцыя» — гэта серыя тэматычных лекцыяў і сустрэчаў з вопытнымі людзьмі ў сферы культуры. На лекцыях можна будзе даведацца:

— як арганізаваць канцэрт, вялікі фестываль;

— пра таямніцы акцёрскай працы;

— як паставіць спектакль і зняць кіно;

— як выдаць уласную кнігу;

— як добра паводзіць сябе на сцэне,

— як здымаць якасныя кліпы;

— як правільна асвятляць арт івэнты.

Усе лекцыі напоўнены энерджайзерамі, з дапамогай якіх усе пазнаёмяцца паміж сабою, а кантакты ў наш час гэта вельмі важна.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца па тэматычных лекцыях асобна, таму можна абраць тое, што вам найбольш цікава.

Што мы робім?

— Разумеем, умеем і робім арт-падзеі

Разуменне ўнутранай кан'юнктуры індустрый: забаўляльнай, клубнай, музычнай, fashion;

— Вучым, як арганізаваць арт-падзею з любога этапу;

— Дапаможам вам у арганізацыі вашых імпрэзаў;

За час навучання ўдзельнікі даведаюцца, з чаго пачынаць арганізацыю і правядзенне ўдалага мерапрыемства, як падабраць добрую пляцоўку для канцэрта, як правільна ствараць афішы і шмат іншага.

Кім ты станеш?

— Прафесійным арганізатарам канцэртаў, арт-імпрэзаў, фестываляў і вечарынак;

— Атрымаеш неабходныя кейсы;

— Навучышся рэалізоўваць і прасоўваць свае праекты любога ўзроўню.

1