пн

13

аўт

14

ср

15

чц

16

пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

Месца: Арт-гасцёўня «Высокае мѣста» і Галерэя Л.Д. Шчамялёва

Кошт: 4.00 BYN

«Art-калабарацыя» на Ноч музеяў

да 18 мая

18 мая 2019 года з 20:00 да 23:00 у Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» і Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва будзе праходзіць «Art-калабарацыя».

У праграме:

  • Выстава кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў «Інтэрферэнцыя» у Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» (вул. Герцэна, 2а) - гэта глыбокае апусканне ў свет сучаснага касцюма, тэкстылю, керамікі, шкла і металу. У экспазіцыі прадстаўлены работы студэнтаў кафедры за апошнія некалькі гадоў. Вы ўбачыце ідэі і рэалізацыі калекцый pret-a-porter і тэатральныя касцюмы, тэкстыльныя інсталяцыі і дызайн арнаментаў тканін, арт-аб'екты з металу і сучаснае мастацкае шкло, аўтарскую кераміку і ювелірныя ўпрыгажэнні, а таксама многае іншае;
  • Персанальная выстава Хрысціны Высоцкай «Палароіды» ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10) — гэта адлюстраванне сучаснага мастацкага тэкстылю ва ўсіх яго кірунках: абстрактная тэкстыльная скульптура, урбаністычны роспіс па тканіне, дызайн арнаментаў, габелены, арт-аб'екты, тэкстыльная аплікацыя і многае іншае. У папулярнай культуры палароіды — ​​гэта сімвал моманту, памяці і бесперапыннасці плыні часу. Таму гэтая выстава — разважанні аўтара мовай мастацкага тэкстылю пра прыгажосць і хуткаплыннасць жыцця;
  • Займальны арт-квіз па выставах «Інтэрферэнцыя» і «Палароіды»;
  • Канцэптуальны паказ-перформанс;
  • Фотасесія ў дызайнерскіх касцюмах;
  • Інстаграм-конкурс на самую крэатыўную фатаграфію;
  • Прызы для пераможцаў.

Тэма: «Art-калабарацыя».

Час: 18 мая 2019 года з 20:00 да 23:00.

Месца: Арт-гасцёўня «Высокае мѣста» (вул. Герцэна, 2а) і Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10).

Кошт: 4.00 руб.

1