пн

13

аўт

14

ср

15

чц

16

пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

Месца: Плошча Якуба Коласа, Мінск

Арт-галерэя пад адкрытым небам «Мастак і горад»

16 мая - 05 верасня

Урачыстае адкрыццё арт-галерэі пад адкрытым небам «Мастак і горад» адбудзецца 16 мая. У гэтым годзе на традыцыйнай лакацыі праекта — плошчы Якуба Коласа ў Мінску — будуць выстаўлены работы дзвюх прадстаўніц беларускага жывапісу: Зоі Літвінавай і Зоі Луцэвіч. Творы выяўленчага мастацтва на працягу чатырох месяцаў будуць радаваць жыхароў і гасцей сталіцы, а з 6 верасня іх можна будзе ўбачыць у Брэсце.

На адкрыцці арт-галерэі ўдзельнікі змогуць акунуцца ў атмасферу свята, а таксама ў ліку першых убачыць экспазіцыю карцін Зоі Літвінавай — менавіта яе работы адкрыюць маштабны выставачны праект.

«Карціны проста неверагодныя! Нават недасведчаны ў выяўленчым мастацтве чалавек ацэніць глыбіню, якую мастачка адлюстравала ў гэтых работах. Творчасць Літвінавай пакідае след не толькі на палатне, але і глыбока ў душы», — каментуе творчасць мастачкі дырэктар музея-майстэрні З.І. Азгура Аксана Багданава.

Мастацкая экспазіцыя пад адкрытым небам распачне працу ў Мінску ўжо ў 8-ы раз. У гэтым годзе праект можна паўнапраўна назваць арт-галерэяй: наведвальнікаў чакае поўная змена экспазіцыі, што дазволіць на працягу лета ўбачыць не адну, а дзве выстаўкі. У ліпені адна Зоя зменіць іншую: да канца жніўня арт-галерэя збярэ работы Зоі Луцэвіч — прадстаўніцы вядомай беларускай дынастыі жывапісцаў.

Традыцыйна рэпрадукцыі мастака будуць суправаджацца біяграфіяй і тэкставым апісаннем на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай. А васьмігадовую гісторыю праекта можна ўбачыць на сайце higminsk.by.

Уваход вольны!

1