сб

13

ндз

14

пн

15

аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

Даты: 04.09 - 06.10.2018

Месца: Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура, Мінск

«Архіў цела / Цела архіва»

да 06 кастрычніка

Выставачны праект «Архіў цела / Цела архіва» з'явіўся як яшчэ адна спроба выбудаваць нейкі лагічны ланцужок у недастаткова вывучанай гісторыі беларускай фатаграфіі 80-90-х гадоў мінулага стагоддзя, абапіраючыся на багаты архіў галерэі візуальных мастацтваў NOVA (1996-2009, 2011-2013), налічвае некалькі сотняў арыгінальных фатаграфій беларускіх (і замежных) аўтараў.

Нельга сказаць, што тэма цела і цялеснасці была самай папулярнай тэмай у беларускай фатаграфіі. Тут трэба мець на ўвазе і прыродную сціпласць беларускіх аўтараў, і рэальныя абмежаванні на публічны паказ фотавыяў голага цела, якія існавалі ў асяроддзі творчай фатаграфіі. Праўда, многія беларускія аўтары ўсё ж такі звярталіся цягам сваіх творчых кар'ер да жанру арт-фатаграфіі з той ці іншай перыядычнасцю. Аднак у беларускай творчай фатаграфіі 1960-70-х гадоў у асноўным дамінавала «фотаклубаўская традыцыя» ў малюнку аголенага цела з яе цягай да піктарыяльнага ці салоннага канону. Перабудова 1980-х прынесла новыя — больш смелыя і нават дзёрзкія — падыходы і рашэнні ў творчай фатаграфіі, адмяніўшы патрыярхальную расстаноўку дзеючых асоб па абодва бакі ад фотакамеры, калі фатограф-мужчына фатаграфуе выдатную мадэль-жанчыну.

З гэтай прычыны ў самым пачатку 2000-х галерэя NOVA зладзіла некалькі аналітычных выставачных праектаў ( «Ландшафт цела - цела ландшафту» і «Дыктатура цела»), якія з рознай ступенню паспяховасці падвялі вынікі «цялесных пошукаў» беларускіх аўтараў. Многія фатаграфіі з гэтых праектаў і сталі асновай архіва галерэі — у цэлым і асновай гэтай выставы «Архіў цела / Цела архіва» — у прыватнасці.

Асаблівасцю фарміравання гэтай экспазіцыі стаў калектыўны адбор работ з прыцягненнем маладых супрацоўнікаў Музея Азгура. Мне як ініцыятару праекта было важна праверыць адчувальнасць маладых людзей да фатаграфіі, якую сучаснай ужо і не назавеш, бо актуальныя фатаграфічныя трэнды рэзка змяніліся дзякуючы з'яўленню лічбавых тэхналогій, інтэрнэту і разняволенню нораваў. І прызнаюся, я быў здзіўлены тым, наколькі вінтажны бромасрэбны фотаздымак яшчэ можа захоўваць у сабе вітальную сілу і эмацыйны зарад! Словам, «архіў беларускай фатаграфіі цела» вытрымаў выпрабаванне часам і сёння ён паўстае перад гледачом у сваім «амалоджаным» выглядзе, атрымаўшы своеасаблівую легітымацыю новага пакалення аматараў мастацтва.

Экспазіцыя «Архіва цела / Цела архіва» ўключае ў сябе работы 19 аўтараў і дэманструе шырокі спектр крэатыўных фатаграфічных практык «дафоташопаўскай эпохі». Без сумневу, многія з гэтых работ вартыя таго, каб захоўвацца ў калекцыях буйных музеяў краіны, а таксама быць апублікаванымі ў анталогіях творчай фатаграфіі.

Удзельнікі выставы «Архіў цела / Цела архіва»:

Алена Адамчык, Андрэй Азараў, Віктар Бутрым, Міхаіл Гарус, Кірыл Ганчароў, Міхаіл Жылінскі, Віктар Жураўкоў, Віктар Каленік, Сяргей Кажамякін, Ігар Малашчанка, Зоя Мігунова, Галіна Маскалёва, Данііл Парнюк, Уладзімір Парфянок, Ігар Пешахонаў, Дзяніс Раманюк, Андрэй Савіцкі, Сяргей Сукавіцын, Вольга Хахлова.

Куратар выставы «Архіў цела / Цела архіва» Уладзімір Парфянок,

захавальнік калекцыі галерэі і куратар праектаў галерэі візуальных мастацтваў NOVA, вядучы праекта «Археалогія беларускай фатаграфіі».

Суправаджальная праграма да выставы «Архіў цела / Цела архіва»:

 

02.10.2018

- аналітычны занятак для студэнтаў курса «мова сучаснай творчай фатаграфіі» (18:30)

05.10.2018

- куратарская экскурсія па выставе (18:00)

Падрабязнасці па тэлефоне: + 375-17-3800632

Уваход вольны!