пн

15

аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

Месца: Мінск

Кошт: 10.00 - 15.00 BYN

14 лютага саліст гурта:B:N: ладзіць канцэрт у сталічным трамвайчыку

14 лютага

А ці любіце вы ездзіць у трамваі? А з музыкай?

14 лютага, у Дзень закаханых, «Арт Сядзіба» ладзіць «Музычны трамвайчык».

Па сталіцы будзе ехаць адмысловы трамвай, у якім зайграе Алесь Лютыч з гурта:B:N: Сёлета гурту спаўняецца 20 гадоў. Музыкі вырашылі святкаваць увесь год незвычайнымі канцэртамі.

Трамвай праедзе ад Трактарнага завода да Зялёнага Луга, а затым на Возера. На прыпынках трамвай спыняцца не будзе.

Можна будзе паглядзець вечаровы Мінск з вокнаў трамвая ў добрай кампаніі і з добрай музыкай.

Квіткі: bezkassira.by.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Дарэчы, сістэма электрычнага трамвая ў Мінску была адкрыта 13 кастрычніка 1929 года. На момант адкрыцця яна ўключала ў сябе два маршруты.

1