сб

10

ндз

11

пн

12

аўт

13

ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

Месца: «Пясочніца», Мінск

Кошт: 5.00 - 10.00 BYN

АктоЎбэрФЭСТ

22 верасня

2-і найбуйнейшы фестываль піва АктоЎбэрФЭСТ пройдзе ў «Пясочніцы» 22 верасня з 12:00 да 23:00 (вул. Куйбышава, 45).

Мора пеннага напою, традыцыйныя закускі, забаўляльныя мерапрыемствы і запальная музыка — усё гэта чакае вас у цэнтры горада на самай вядомай фуд-пляцоўцы Мінска — Пясочніцы!

На фестывалі будуць прадстаўлены:

- больш за 30 гатункаў піва (як айчыннае ад мясцовых крафтавых бровараў, так і імпартныя гатункі, сярод якіх і ўдзельнікі Мюнхенскага фестывалю)

- сучасны фудкорт, які складаецца з традыцыйных нямецкіх і беларускіх закусак!

Меламаны і не вельмі змогуць праспяваць і станчыць разам з вядомымі беларускімі гуртамі і выканаўцамі:

- ПЯТЛЯ ПРЫСТРАСЦІЯ 

- AKUTE

- No Comment Band

- Nürnberg

- Ethno_Beat

- Баварскі аркестр і іншыя музычныя сюрпрызы.

Акрамя гэтага, гасцей чакаюць:

- чэмпіянат па Mortal Combat на велізарным экране;

- стральба з рагатак;

- beer pong;

- bottle чэлендж;

- выстава аўто ад аўтаклуба Base Auto

- пакатушкі на радэа быку і многае іншае.

Самыя спрытныя змогуць здабыць або «намайніць» біркоіны і абмяняць іх на прызы і сувеніры ў стылі OktoberFest у спецыяльнай краме АктоЎбэрШоп.

Вы — прыходзьце!

А мы — перанясем вас у атмасферу нямецкага свята ў цэнтры роднага Мінска!

Кошт квіткоў: 10 рублёў, і спецыяльная прапанова — першыя 500 квіткоў за 5 рублёў.