аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

Месца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск

Агульная дыктоўка — 1 чэрвеня

01 чэрвеня

Салісты NaviBand прачытаюць беларусам невядомы тэкст Андруся Горвата на «Агульнай дыктоўцы»

У гэтым годзе спецыяльна для «Агульнай дыктоўкі» тэкст падрыхтаваў Андрусь Горват. Кнігі пісьменніка з'яўляюцца бестселерамі сучаснай беларускай літаратуры, а п'еса па кнізе «Радзіва Прудок» ужо другі год з аншлагам праходзіць на камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Дарэчы, акцёры тэатра, якому Андрусь Горват адводзіць у сваёй творчасці важнае месца, таксама падтрымалі акцыю і нават знялі невялікі ролік з запрашэннем паўдзельнічаць у дыктоўцы.

У ролі «настаўнікаў» на «Агульнай дыктоўцы» выступяць салісты гурта NaviBand. Выбар чытальнікаў невыпадковы: музычны бэнд першым у гісторыі Еўрабачання выканаў кампазіцыю на беларускай мове, а цяпер працягвае выкарыстоўваць яго ў сваёй творчасці і зносінах з прыхільнікамі.

Напісаць дыктоўку можна ў Нацыянальнай бібліятэцы або дома. Неабходна толькі загадзя зарэгістравацца на старонцы праекта. Сама дыктоўка пачнецца 1 чэрвеня роўна а 12 гадзіне і будзе транслявацца на радыё «Культура» (102,9 FM у Мінску, 88,5 FM у Брэсце, 99,3 FM у Віцебску, 91,5 FM у Гомелі, 95,0 FM у Гродне і 99,1 FM у Магілёве).

Рэгістрацыя

«З кожным годам «Агульная дыктоўка» набірае ўсё большы маштаб. Сотні чалавек ужо зарэгістраваліся, і ў Нацыянальнай бібліятэцы засталося толькі каля 20 месцаў для тых, хто хоча напісаць дыктоўку ў прысутнасці аўтара, — адзначылі ў кампаніі «Лідскае піва». — Спадзяемся, што наш праект не толькі дазволіць удзельнікам праверыць свае веды, але і зробіць унёсак у папулярызацыю беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці».

Правераць працы прафесійныя філолагі. Вынікі дыктоўкі будуць высланы кожнаму індывідуальна разам з электронным сертыфікатам аб удзеле. Для тых, хто захоча праверыць сябе самастойна, арыгінал тэксту апублікуюць на старонцы праекта на працягу некалькіх дзён пасля дыктоўкі. Выдатнікі дыктоўкі атрымаюць памятныя прызы ад арганізатараў.

Уваход вольны!

1