ндз

11

пн

12

аўт

13

ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

Час працы: 10:00 - 19:00

Месца: Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Мінск

«Адзенне нашых продкаў»

да 14 верасня

З 4 верасня ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пачне сваю працу выстава «Адзенне нашых продкаў» (графіка XVIII-XIX стагоддзяў са збору Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў).

Выстава падрыхтавана Музеем гісторыі тэатральнай і музычнай культуры сумесна з Расійскай дзяржаўнай бібліятэкай мастацтваў (Масква). Гонарам бібліятэкі па праву з'яўляецца калекцыя гравюр XVIII- XIX стагоддзяў рускіх і замежных мастакоў. Экспазіцыя «Адзенне нашых продкаў» пазнаёміць гледача з багатымі матэрыяламі бібліятэкі па гэтай тэме.

У графічнай калекцыі бібліятэкі шырока прадстаўлены касцюмы многіх народаў, якія ў мінулыя стагоддзі засялялі Расію. Сярод іх — народы Паўночнага Каўказа і Паволжжа, Крайняй Поўначы і Сібіры, а таксама Сярэдняй Азіі, Прыбалтыкі, Беларусі, якія ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі.

Побыт і традыцыі рускага і іншых народаў, якія жылі на тэрыторыі Расіі, прадстаўляліся экзатычнымі для замежнікаў, якія наведвалі краіну. Калі пісьменнікі пакінулі нам літаратурныя тэксты, то мастакі імкнуліся замалёўваць усё, што здзіўляла іх уяўленне.

Для дадзенай экспазіцыі былі адабраны гравюры Георгі (1729-1802), літаграфіі Я.М.Карнеева (1782-1839) і хромалітаграфіі з альбома «Народы Расіі» выдаўца Г.Ф.Паўлі (1817-1867), які прыцягнуў да працы шматлікіх расійскіх і замежных мастакоў.

На адных гравюрах персанажы статычныя, на іншых паказаны за якім-небудзь заняткам. Усе фігуры намаляваныя на фоне пейзажу, фасада або ў інтэр'еры жылля — у залежнасці ад таго, што мастакам уяўлялася найбольш тыповым для дадзенай мясцовасці.

Наведвальнікам выставы прапануецца палюбавацца прыгажосцю, багаццем і разнастайнасцю касцюмаў гэтых народаў, пазнаёміцца