аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

пн

29

Месца: Корпус, Мінск

Адукацыйная сустрэча «Пасткі інтэрнэту, што павінны ведаць бацькі»

27 сакавіка

У межах праекта mainbooks «Сустрэча з Экспертам» нашымі запрошанымі гасцямі стануць Лена Кавалёва — псіхолаг, выкладчык псіхалогіі, спецыялістка ў галіне крызіснай псіхалогіі, і Наталля Шэіна — дырэктар «Цэнтра камфортных зносінаў», заснавальнік бізнес-школы для падлеткаў і студэнтаў, псіхолаг, сертыфікаваны спецыяліст у галіне кагнітыўнай-паводніцкай тэрапіі.

Паважаныя бацькі!

Наша сустрэча пройдзе ў фармаце дыялогу і канкрэтных рэкамендацый ад крызіснага псіхолага.

Вы атрымаеце адказы на пытанні:

- Колькі і ў якім узросце можна сядзець у гаджэтах?

- Чаму нашы дзеці безабаронныя перад інтэрнэтам і сучаснымі тэхналогіямі?

- Што рабіць, каб іх абараніць?

- Падлеткавыя і дзіцячыя суіцыды. Страшная казка ці рэальнасць?

- Як пагаварыць са сваім дзіцем і засцерагчы яго?

Гэтая сустрэча для дарослых. З дзецьмі будзе арганізавана дадатковая сустрэча, на якой Лена і Наталля дадуць практычныя рэкамендацыі аб тым як можна сябе засцерагчы.

Далучайцеся, мы ўпэўненыя, што гэта будзе вельмі карысная сустрэча!

Калі: 19:00—21:00, 28 сакавіка 2019 г.

Дзе: Культурны цэнтр Корпус, пр. Машэрава, 9, корпус 8.

Пытанні аб мерапрыемстве можна задаць па тэлефоне +375 (44) 556-55-90

Для каго: для бацькоў, асабліва для бацькоў падлеткаў

Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя па спасылцы docs.google.com/forms.

Уваход вольны!

1